МНС папярэджвае

Захоўваецца высокі ўзровень гібелі людзей ад утаплення. Будзьце пільныя падчас купання. Улічвайце пытанні бяспекі пры планаванні адпачынку ля вады. Не пакідайце дзяцей без нагляду.

Паводле аператыўных даных АСВОД за 27 чэрвеня 2022 года колькасць загінулых ад утаплення склала 10 чалавек, з іх 1 дзіця: у Брэсцкай вобласці – 1, у Віцебскай вобласці – 1, у Гродзенскай вобласці – 2, у Мінскай вобласці – 4, з іх 1 дзіця, і ў Магілёўскай вобласці – 2.

Паводле аператыўных даных АСВОД:

з 01.01 па 28.06.2022 колькасць загінулых ад утаплення склала 174 чалавекі, з іх 10 дзяцей: (у Брэсцкай вобласці – 35, у Віцебскай вобласці – 26, з іх 2 дзяцей, у Гомельскай вобласці – 22, з іх 2 дзяцей, у Гродзенскай вобласці – 18, у Мінскай вобласці – 30, з іх 2 дзяцей, Магілёўскай вобласці – 25, з іх 3 дзяцей, і ў г. Мінску – 18, з іх 1 дзіця;

з пачатку купальнага сезона з 01.06 па 28.06.2022 колькасць загінулых ад утаплення склала 72 чалавекі, з іх 4 дзяцей: у Брэсцкай вобласці – 10, у Віцебскай вобласці – 12, з іх 1 дзіця, у Гомельскай вобласці – 11, у Гродзенскай вобласці – 8, у Мінскай вобласці – 12, з іх 1 дзіця, Магілёўскай вобласці – 13, з іх 2 дзяцей, і ў г. Мінску – 6;

за мінулы тыдзень з 20.06 па 26.06.2022 колькасць загінулых ад утаплення склала 14 чалавек, з іх 1 дзіця: у Брэсцкай вобласці – 2, у Гомельскай вобласці – 2, у Гродзенскай вобласці – 2, у Мінскай вобласці – 3, Магілёўскай вобласці – 4, з іх 1 дзіця, і ў г. Мінску – 1.

У сувязі з пачаткам купальнага сезона рэзка ўзрос прыток адпачываючых да вадаёмаў, і адпаведна павялічылася колькасць няшчасных выпадкаў. Пераважная іх колькасць звязана з парушэннем правіл бяспечных паводзін на вадзе.

Асноўнымі прычынамі гібелі людзей на вадаёмах па-ранейшаму застаюцца:

купанне ў стане алкагольнага ап'янення;

пакіданне малалетніх дзяцей без нагляду;

купанне ў забароненых месцах;

невыкананне мер асабістай бяспекі.


 

Купанне ў нецвярозым стане

Да асноўных прычын няўдалага, а часам сумнага адпачынку можна аднесці бестурботнасць грамадзян, парушэнне правіл паводзін на вадзе. У большасці выпадкаў НЗ адбываюцца падчас распіцця спіртных напояў, пры заплыве ў нецвярозым стане, купанні ў забароненых месцах, дзе няма выратавальных станцый. Ужыванне алкаголю і адпачынак ля вады часта становяцца прычынай гібелі людзей. У мінулым годзе адкрыццё купальнага сезона не для ўсіх было ўдалым:

Важна! Нецвярозы чалавек не ў стане адэкватна ацэньваць сітуацыю і можа здзяйсняць учынкі, якія ніколі б не здзейсніў у цвярозым выглядзе.

Забараняецца! Купацца ў вадаёмах у стане алкагольнага ап'янення. Алкаголь дадаткова пашырае сасуды, і пасля апускання ў халодную ваду надыходзіць рэзкі спазм. Ва ўмовах адкрытага вадаёма гэта можа каштаваць жыцця.

Катанне на плаўсродках

Многія грамадзяне маюць у асабістым карыстанні розныя плаўсродкі (лодкі, гідрацыклы, катэры і інш.), астатнія карыстаюцца ўзятымі напракат. У любым выпадку аматарам водных прагулак неабходна памятаць, што катанне на любых плаўсродках патрабуе строгага выканання правіл бяспекі пры іх эксплуатацыі, парушэнне якіх можа пацягнуць за сабой непапраўныя наступствы:

Важна! Усе, хто знаходзіцца на плаўсродку, павінны апранаць выратавальныя камізэлькі.

Забараняецца:

перавышаць устаноўленую колькасць людзей на борце;

кіраваць плаўсродкамі ў стане алкагольнага ап'янення;

кіруючаму плаўсродкам заходзіць за абазначаныя буйкамі акваторыі, адведзеныя для купання;

скакаць у ваду з лодкі;

сядзець на бартах, пераходзіць з месца на месца і перасаджвацца на іншыя катэры, лодкі;

выходзіць на ваду на плаўсродках, зусім для гэтага не прыстасаваных;

блізка падплываць да плаўсродкаў, паблізу іх узнікаюць віры, хвалі і плыні: плывучага можа зацягнуць пад іх.


 

Спробы пераплысці вадаём

Асцярожнасць на вадзе – гэта, перш за ўсё, неабходнасць. Людзі (нават тыя, хто добра ўмее плаваць) заплываюць на глыбіню, а вярнуцца на бераг ужо не могуць. Некаторыя ладзяць спаборніцтвы па пераадоленні перашкод. Але сілы можа разлічыць далёка не кожны:

Забараняецца! Заплываць за абмежавальныя знакі і аддаляцца ад берага падчас купання на значныя адлегласці, а таксама без вострай неабходнасці (выратаванне людзей) пераплываць вадаём.

Плаванне і ныранне ў незнаёмых, неабсталяваных месцах

Многія адпачываючыя любяць ныраць у ваду з вышыні. Смяротна небяспечна для жыцця скакаць у ваду ў невядомых месцах. Тут можна стукнуцца галавой аб грунт, зламаць шыйныя пазванкі, стра