МНС інфармуе: аб значным паніжэнні тэмпературы паветра на тэрыторыі Віцебскай вобласці

МНС інфармуе: аб значным паніжэнні тэмпературы паветра на тэрыторыі Віцебскай вобласці

МНС інфармуе: аб значным паніжэнні тэмпературы паветра на тэрыторыі Віцебскай вобласці

МНС інфармуе: аб значным паніжэнні тэмпературы паветра на тэрыторыі Віцебскай вобласці. У асобных яе рэгіёнах значэнне дасягне - 28 градусаў.

Варта скараціць час знаходжання на марозе, і без вострай неабходнасці не выходзіць на вуліцу.

У гэтыя дні вельмі важна выконваць правілы бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электранагравальных прыбораў.

Памятайце, што ў халады лепш тапіць печ некалькі разоў на дзень з перапынкамі. Бесперапынная, працяглая топка печы можа прывесці да яе перагрэву, з'яўлення расколін і ўзнікнення пажару.

Не пакідайце без нагляду ўключаныя ў сетку электраабагравальнікі, тым больш у начны час.

Выкарыстанне адкрытага агню для адагравання замерзлых сістэм ацяплення ў жылых дамах, а таксама сістэмы падачы паліва ў аўтамабілях - недапушчальна. Гэта можа прывесці да пажару.

У выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па тэлефонах 101 або 112.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!