МНС інфармуе
У Пастаўскім раёне ў перыяд з 22.03.2021 па 28.03.2021 зарэгістравана 2 пажары:
22.03.2021 г. у 23-36 паступіла паведамленне аб пажары гаспадарчай пабудовы ў в. Чаранкі Юнькаўскага с/с. Па прыбыцці да месца выкліку ў 23-54 назіралася адкрытае гарэнне хлява. У выніку пажару надворная пабудова агнём знішчана цалкам. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
28.03.2021 г. у 22-14 паступіла паведамленне аб пажары хлява ў в. Зарэцкія Варапаеўскага с/с. Па прыбыцці да месца выкліку ў 22-24 назіралася адкрытае гарэнне даху хлява. У выніку пажару ў хляве знішчаны дах, столевае перакрыцце, пашкоджаны сцены, маёмасць.
Статыстыка па пажарах па стане на 29 сакавіка 2021 года.
|
Віцебская вобласць |
Пастаўскі раён |
||
|
Пажары |
Гібель |
Пажары |
Гібель |
|
279 |
45 |
18 |
2 |
Начальнік Пастаўскага раённага аддзела
па надзвычайных сітуацыях А.І.Кісель