МНС інфармуе

МНС інфармуе

МНС інфармуе

У Пастаўскім раёне ў перыяд з 17.03.2021 па 21.03.2021 зарэгістраваны 1 пажар:

20.03.2021 г. у 03-21 паступіла паведамленне аб задымленні ў пад'ездзе дома па вул. Зялёнай д. 20 А ў г. Паставы Пастаўскага раёна. Па прыбыцці да месца выкліку ў 03-29 2-х АЦ ПАСЧ-1 г. Паставы Пастаўскага РАНС (6 км) назіралася задымленне ў пад'ездзе пяціпавярховага двухпад'яздовага дома. На першым паверсе пад маршам лесвічнай клеткі назіралася тленне часткі дзіцячай каляскі. Другая частка каляскі была выкінута на вуліцу жыхарамі дома да прыбыцця падраздзялення МНС. У выніку пажару знішчана дзіцячая каляска, пашкоджаны дзіцячы ровар.

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разгляданыя версіі прычыны ўзнікнення пажару – 1. Неасцярожнае абыходжанне з агнём. 2. Падпал.

Статыстыка па пажарах па стане на 22 сакавіка 2021 года.

Віцебская вобласць

Пастаўскі раён

Пажары

Гібель

Пажары

Гібель

253

41

16

2

Начальнік Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А.І.Кісель