МНС інфармуе

У Пастаўскім раёне ў перыяд з 01.03.2021 па 17.03.2021 зарэгістравана 2 пажары:

09.03.2021 г. у 16-11 паступіла паведамленне аб пажары нежылога дома ў в. Норыца Ваўкоўскага с/С Пастаўскага раёна. У выніку пажару ў доме знішчаны дах, столевае перакрыцце і маёмасць, пашкоджаны сцены. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разгляданыя версіі прычыны ўзнікнення пажару – падпал або неасцярожнае абыходжанне з агнём неўстаноўленай асобы.

16.03.2021 г. у 19-27 паступіла паведамленне аб пажары дома па вул. Садовая ў в. Валохі Камайскага с/С. У выніку пажару ў доме часткова знішчаны дах на плошчы 40 кв. метраў, столевае перакрыцце, маёмасць, пашкоджаны сцены, маёмасць. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадара дома.

Статыстыка па пажарах па стане на 17 сакавіка 2021 года.

Віцебская вобласць

Пастаўскі раён

Пажары

Гібель

Пажары

Гібель

241

28

15

2

 

Начальнік Пастаўскага раённага аддзела

па надзвычайных сітуацыях А.І.Кісель