МНС інфармуе

У Пастаўскім раёне ў перыяд з 15.02.2021 па 21.02.2021 зарэгістравана 2 пажары:

19.02.2021 г. у 14-55 паступіла паведамленне аб пажары дачнага дома па вул. Цэнтральнай у в. Параскі Камайскага с/С Пастаўскага раёна. У выніку пажару ў доме пашкоджана столевае перакрыцце, 1 м.кв. даху, пакой 2х3 на другім паверсе дома. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разгляданыя версіі прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правіл уладкавання і мантажу печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.

20.02.2021 г. у 10-31 паступіла паведамленне аб пажары дома па вул. Новая ў в. Мулеры Камайскага с/С. Па прыбыцці да месца выкліку ў 10-56 1 АЦ ПАСЧ-1 Пастаўскага РАНС (27 км) назіралася задымленне ў доме. Гаспадар 1950 г.н., пенсіянер. На момант узнікнення пажару знаходзіўся ў доме. Як высветлілася з абставін праверкі, сын гаспадара, прыехаў да бацькі ў госці і ўбачыў шчыльнае задымленне ў доме, зайшоў унутр і выявіў бацьку, без прыкмет жыцця. Пажар быў ліквідаваны ім жа да прыезду ратавальнікаў. У выніку пажару ў доме пашкоджана падлога каля печы, закопчаны сцены.

Статыстыка па пажарах па стане на 22 лютага 2021 года.

Віцебская вобласць

Пастаўскі раён

Пажары

Гібель

Пажары

Гібель

189

31

13

2

Начальнік Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А.І.Кісель