МНС інфармуе

У Пастаўскім раёне ў перыяд з 08.02.2021 па 14.02.2021 зарэгістравана 3 пажары:

9.02.2021 г. у 1-05 паступіла паведамленне аб пажары дачнага дома па вул. Сацыяльнай, д. 17А ў в. Кралікі Навасёлкаўскага с/С Пастаўскага раёна. У выніку пажару дом знішчаны цалкам. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

11.02.2021 г. у 17-10 паступіла паведамленне аб пажары дома па вул. Набярэжнай, д. 3 у в. Стары Двор Варапаеўскага с/С. У выніку пажару ў доме пашкоджана столевае перакрыцце, маёмасць, закураны сцены. Прычына пажару ўстанаўліваецца, прызначана пажарна-тэхнічная экспертыза.

11.02.2021 г. у Пастаўскі РАНС паступіла паведамленне аб спробе падпалу жылога дома па адрасе г.п. Варапаева, зав. Вакзальны, 22. Падраздзяленні МНС для ліквідацыі не прыцягваліся

Статыстыка па пажарах па стане на 15 лютага 2021 года.

Віцебская вобласць

Пастаўскі раён

Пажары

Гібель

Пажары

Гібель

153

26

11

1

Начальнік Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А.І.Кісель