«Марафон Цудаў» у Пастаўскім раёне!

«Марафон Цудаў» у Пастаўскім раёне!

«Марафон Цудаў» у Пастаўскім раёне!

У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» ратавальнікі з Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прынялі ўдзел у «Марафоне цудаў» і падарылі бяспеку тым, хто будзе найбольш схільны рызыцы ў перыяд канікул – дзецям.

Менавіта таму да навучэнцаў школ Пастаўскага ў госці прыйшоў Дзед Мароз-ратавальнік. Які праверыў наяўнасць навагодняга настрою, ведаў па пажарнай бяспецы і гатоўнасць да бяспечнага правядзення святаў. Пагутарыўшы з дзецьмі, даведаўся, дзе шукаць навагоднюю логіку, як будуць паводзіць сябе дзеці ў розных небяспечных сітуацыях і да чаго можа прывесці банальная гульня з запалкамі.

Не засталася без увагі тэма лёду і тое, як выратаваць чалавека з ледзяной пасткі. Як бяспечна ўпрыгожыць адзін з сімвалаў новага года — ёлку, а таксама як выратавацца і не атрымаць траўм ад піратэхнікі.

Атрымліваць падарункі прыемны занятак, аднак атрымаць іх за веды прыемней удвая!