Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні воінскіх званняў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Чарговыя воінскія званні генерал-маёра прысвоены палкоўнікам Андрэю Краўчанку, Міхаілу Матросаву, Андрэю Філатаву. 

Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі прысвоена палкоўніку юстыцыі Віктару Легану, чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра фінансавай міліцыі - палкоўніку фінансавай міліцыі Андрэю Самбуку.

belta.by