Лясная гаспадарка

ДЛГУ «Пастаўскі лясгас»
Апарат кіравання

1. Дырэктар лясгаса Місачэнка Уладзімір Уладзіміравіч 4-07-26
2. Галоўны ляснічы Гарбуль Валерый Аляксандравіч 4-07-28
3. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Іванькоў Аляксандр Мікалаевіч 4-07-32
4. Галоўны інжынер Галінскі Алег Уладзіміравіч 4-07-45
5. Галоўны бухгалтар Соўкава Алена Тытусаўна 4-07-52
6. Лясная гаспадарка Маслоўскі Яўген Генадзевіч 4-07-53
7. Паляўнічая гаспадарка Ракель Юрый Антонавіч 4-07-39
8. Планава-эканамічны аддзел Жукава Вераніка Генадзеўна 4-07-37
9. Аддзел прамысловай вытворчасці Шалугіна Вольга Фёдараўна 4-07-36
10. ДАЦ «Смалярня» Багрудзенка Ганна Георгіеўна 4-49-11

Адрас: вул.Чырвонаармейская, д.163
г.Паставы Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь
тэл/факс 8(02155) 4-19-09
Email: postavi@vitebsk.mlh.by
postavyforest@vitebsk.by

Новыя правілы рэалізацыі драўніны ў Рэспубліцы Беларусь

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 8 лістапада падпісаў Указ №504 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2007 г. № 214 і ад 9 верасня 2009 г. № 444».

Дакументам удакладняюцца асобныя нормы Правіл водпуску драўніны на корані і яе нарыхтоўкі ў лясах Рэспублікі Беларусь, Палажэння аб парадку прадастаўлення ўчасткаў ляснога фонду юрыдычным асобам у арэнду і (або) карыстанне для ажыццяўлення лесакарыстання, а таксама выкладаюцца ў новай рэдакцыі Правілы рэалізацыі драўніны на ўнутраным рынку рэспублікі.

У прыватнасці, у Правілы ўводзіцца норма аб нераспаўсюджванні дзеяння Правіл на аб'екты рэканструкцыі меліярацыйных сістэм і гідратэхнічных збудаванняў, удакладняецца тэрміналогія, спрашчаецца афармленне дакументаў у выпадку дробнага водпуску лясніцтвам драўніны на дровы і павялічваецца аб'ём такой драўніны да 15 куб. метраў замест раней устаноўленай нормы да 10 куб. метраў.

Існуючы прававы прабел пры прыняцці рашэнняў аб выдзяленні зямельных участкаў для стварэння вальераў для дзікіх жывёл урэгуляваны змяненнямі, якія ўносяцца ў Палажэнне.

Акрамя таго, Палажэннем удакладняецца парадак узаемадзеяння дзяржаўнага органа (арганізацыі) з лесакарыстальнікам і юрыдычнай асобай, якая вядзе лясную гаспадарку.

Выклад Правіл рэалізацыі драўніны на ўнутраным рынку ў новай рэдакцыі абумоўлены неабходнасцю павышэння эфектыўнасці выкарыстання дзелавой драўніны, якая нарыхтоўваецца ў краіне. Існуючая ў цяперашні час сістэма рэалізацыі драўніны на корані мае значныя недахопы, паколькі пры яе нарыхтоўцы атрымліваюцца спадарожныя сартыменты, якія не выкарыстоўваюцца ў вытворчасці.

У сувязі з гэтым для ажыццяўлення пераходу да рэалізацыі драўніны ў нарыхтаваным выглядзе ўводзіцца норма па паступовым памяншэнні аб'ёмаў рэалізацыі драўніны на корані на біржавых таргах з 50 % аб'ёму лесасечнага фонду прапарцыянальна па групах парод у 2013 годзе (3,2 млн. куб. метраў) да 25 % у 2014 годзе (1,7 млн. куб. метраў), а з 2015 года прапануецца рэалізоўваць драўніну на корані толькі з мяккаліставага лесасечнага фонду на цяжкадаступных участках ляснога фонду (0,8 млн. куб. метраў).

Гэты перыяд будзе дастатковым для паступовага пераходу на новы парадак рэалізацыі драўніны і фарміравання рынку паслуг лесанарыхтоўшчыкаў.

Гэтым будзе дасягнуты адзіны ўзровень цэн і роўныя ўмовы набыцця драўніны ў нарыхтаваным выглядзе для ўсіх дрэваапрацоўчых арганізацый, а таксама дазволіць забяспечыць асваенне ўсяго гадавога аб'ёму наяўнай драўніны на корані.

У сувязі з тым, што пераход на новы механізм можа прывесці да павелічэння кошту нарыхтоўчых работ на 10-15%, і ўлічваючы тое, што сельскагаспадарчыя арганізацыі самастойна нарыхтоўваюць лес, Указам у мэтах рэалізацыі дзяржаўных праграм прадугледжана выдзяленне драўніны на корані па фондах аблвыканкамаў у аб'ёме не больш за 15% ад аб'ёму лесасечнага фонду Мінлясгаса. Каб гарантаваць магчымасць набыцця піламатэрыялаў насельніцтвам, бюджэтнымі, будаўнічымі арганізацыямі, арганізацыямі аграпрамысловага комплексу, частка драўніны з фонду аблвыканкама будзе размяркоўвацца дрэваапрацоўчым вытворчасцям Мінлясгаса для частковай загрузкі іх дрэваапрацоўчых магутнасцей для забеспячэння названых мэт.

Парадак выпіскі насельніцтвам дроў на корані і ў нарыхтаваным выглядзе

Ордэр на дробны водпуск драўніны на корані (не больш за 50 куб. метраў) па ўсіх відах рубак выдаецца лясніцтвам на падставе выдадзенага яму юрыдычнай асобай, якая вядзе лясную гаспадарку, лесарубачнага білета. Месцазнаходжанне лесасекі, на якой будзе праводзіцца водпуск дроў, вызначаецца згодна з лесаўпарадкавальным праектам і вытворчым планам лясніцтва, але не па жаданні грамадзяніна.

У выпадку дробнага водпуску лясніцтвам драўніны на корані ў парадку ўборкі захламленасці, высечкі сухастойных, ветравальных і бураломных дрэў у аб'ёме да 15 куб. метраў дроўнай драўніны, грамадзянін самастойна вызначае месцазнаходжанне і даступнасць вышэйпаказанага віду драўніны (акрамя спелых насаджэнняў).

Грамадзянін пісьмова падае заяву ў лясніцтва на выдачу ордэра на водпуск драўніны на корані, для нарыхтоўкі дроў, на працягу 10 дзён ляснічы абавязаны правесці выдачу дадзенага дакумента. Тэрмін дзеяння ордэра два месяцы з дня выдачы.

Пры атрыманні ордэра грамадзянін або яго прадстаўнік абавязаны азнаёміцца з Правіламі водпуску драўніны на корані і Правіламі пажарнай бяспекі ў лясах і распісацца ў радку «З Правіламі водпуску драўніны на корані ў лясах Рэспублікі Беларусь і Правіламі пажарнай бяспекі ў лясах азнаёмлены і абавязуюся іх выконваць: Лесакарыстальнік».

Па заканчэнні грамадзянінам нарыхтоўкі дроў складаецца акт агляду колькасці нарыхтаванай драўніны, пасля гэтага дазваляецца вывазка, пасля вывазкі складаецца акт агляду месцаў рубак.

Лесакарыстальнікі, якія атрымалі ордэры на нарыхтоўку драўніны, забяспечваюць ахову лесасек і выкананне абавязацельстваў, прадугледжаных Правіламі водпуску драўніны на корані

Дровы ў нарыхтаваным выглядзе рэалізуюцца па вусным звароце грамадзян у лясніцтва, па цэнах, якія зацвярджаюцца аблвыканкамамі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб цэнаўтварэнні.