Легалізацыя

Афіцыйныя дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь для выкарыстання на тэрыторыі замежных дзяржаў, павінны быць легалізаваны ва ўстаноўленым парадку.

Для дзяржаў-удзельніц Гаагскай Канвенцыі ад 05.10.1961 года консульская легалізацыя дакументаў не патрабуецца. Дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі адной з краін-удзельніц, з'яўляюцца сапраўднымі на тэрыторыі іншых краін-удзельніц пры ўмове прастаўлення на іх штампа «АПАСЦІЛЬ».

На пасведчаннях аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану (пасведчанні аб заключэнні шлюбу, аб нараджэнні, аб смерці, аб скасаванні шлюбу і інш.), даведках, выдадзеных аддзеламі загса раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, Дамах (Палацах) грамадзянскіх абрадаў гарадскіх выканаўчых камітэтаў, пасялковымі і сельскімі выканаўчымі камітэтамі, архівамі органаў загса галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарадскога выканкама прастаўляе апастыль (легалізуе) Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

ГАЛОЎНАЕ КОНСУЛЬСКАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ МІНІСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 37-а,

кантактны тэлефон (017) 379-26-76

афіцыйны сайт МЗС Беларусі

http://mfa.gov.by/visa/adproc/aaecdbcb57e9ce2a.html

 

Прыём грамадзян па пытаннях легалізацыі дакументаў у галоўным консульскім упраўленні МЗС (г.Мінск, вул. К.Маркса, 37а, тэлефон: +375 (17) 379 27 75, электронная пошта для кансультацый consul@mfa.gov.by):

Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца (за выключэннем святочных і выхадных дзён): 

прыём дакументаў – з 08.00 да 10.30; 

выдача дакументаў – з 15.00 да 16.00. 

Серада: прыём дакументаў - з 11.00 да 13.00;

            выдача дакументаў - 18.00 да 20.00.