Лёд на вадаёмах
Са зніжэннем тэмпературы паветра на вадаёмах вобласці пачынае фармавацца лядовае покрыва і першымі, хто звычайна выпрабоўвае яго на трываласць – аматары зімовай рыбалкі і дзеці.
У мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў і здарэнняў на водных аб'ектах, ратавальнікі рэкамендуюць выконваць правілы бяспекі.
У гэтым годзе ўжо ёсць першыя ахвяры зімовай рыбалкі. 28 лістапада ў краіне патанулі 4 чалавекі.
Так, 28.11.2022 у 09-49 у вадаёме каля аграгарадка Дворышча Дзяржынскага р-на Мінскай вобласці работнікамі МНС знойдзены і выняты з вады патанулыя мужчыны 1988 г.н. і 1971 г.н.
У 10-00 паступіла паведамленне аб выяўленні перавернутай металічнай лодкі з маторам на паверхні Мікашэвіцкага канала каля г. Мікашэвічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобласці. Работнікамі МНС знойдзены і выняты з вады патанулы грамадзянін 1971 г.н.
А ў 16-40 ратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што на вадаёме паблізу в. Салацце ў Гродзенскім раёне чалавек праваліўся пад лёд. Прыбылыя падраздзяленні МНС на паверхні акваторыі людзей не выявілі, на лёдзе знаходзіліся рыбалоўныя снасці. Высветлілася, што раніцай жыхар абласнога цэнтра адправіўся на рыбалку. Калі ён не вярнуўся дадому да прызначанага часу, яго сын звярнуўся па дапамогу да праваахоўнікаў. Пры абследаванні дна вадаёма ў 30-ці метрах ад берага пад краем лёду ратавальнікі выявілі загінуўшым 61-гадовага мужчыну.
30 лістапада ў 20-20 у цэнтр аператыўнага кіравання МНС Віцебскага гарадскога аддзела па НС паступіла паведамленне аб патанулым чалавеку на возеры Бараўлянскае Віцебскага раёна. Пры абследаванні берагавой лініі работнікамі МНС у палонцы на адлегласці 50 метраў ад берага тырчаў капюшон ад курткі патанулага мужчыны. Як высветлілася пазней патанулы мужчына, 1983 года нараджэння, жыхар абласнога цэнтра раніцай 30 лістапада адправіўся на возера Бараўлянскае для лоўлі рыбы. Яго знаёмы не мог дазваніцца да яго і бліжэй да вечара самастойна адправіўся на яго пошукі. Каля возера ён убачыў машыну мужчыны, а на паверхні лёду рыбацкія снасці, пасля гэтага ён адразу ж выклікаў ратавальнікаў. МНС нагадвае: выходзіць на тонкі лёд небяспечна для жыцця. Каб не стаць чарговай ахвярай тонкага лёду выконвайце правілы бяспекі.
Памятайце, першы лёд нетрывалы. У бліжэйшы час рэзкага паніжэння тэмпературы паветра не прадбачыцца, а, значыць, лёд не замацнее. Ведайце, выходзіць на такі лёд небяспечна для жыцця. Брудны, бура-шэры колер лёду сведчыць аб яго нетрываласці. Бяспечным лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 20 см. Ён павінен быць зялёнага або блакітнавата-зялёнага колеру. Не варта правяраць трываласць лёду, скачучы на ім або ўдараючы нагой. Акрамя таго, адпраўляючыся на зімовую рыбалку, неабходна правільна экіпіравацца. Вазьміце з сабой мінімальны набор выратавальных сродкаў: вяроўку, палку, дошку, выратавальны камізэлька і шылы. Абавязкова пагаварыце з дзецьмі пра небяспеку гульняў на лёдзе. Ні ў якім разе не адпускайце адных на вадаёмы.
Не рэкамендуецца выходзіць на лёд, калі вы адны і ў межах бачнасці няма нікога, хто змог бы прыйсці на дапамогу, а таксама ў завею і ў цёмны час сутак. Пры руху па лядовым покрыве варта быць асцярожнымі, уважліва сачыць за яго паверхняй, абыходзіць небяспечныя і падазроныя месцы: упадзенні ручаёў, выхаду грунтавых вод і крыніц, скіду прамысловых і сцёкавых вод, умерзлыя кусты асакі і травы. Нельга ступаць на паверхню вадаёма, калі яна друзлая, або дзесьці праступае вада.
Таксама забараняецца збірацца на лёдзе вялікімі групамі, а пры пераходзе праз вадаём трэба выконваць адлегласць адзін ад аднаго ў 5-6 метраў. Трываласць лёду правяраецца не ўдарам нагі, а моцнай палкай. Калі лёд пад вамі становіцца танчэйшым і пачынае трэскацца, акуратна адступайце па сваім жа следзе да берага слізгальнымі крокамі, не адрываючы ног ад лёду і расставіўшы іх на шырыні плячэй. Нельга бегчы па лёдзе – гэта можа справакаваць хуткі раскол паверхні.
Рыбакам рэкамендуецца выходзіць на лёд у выратавальных камізэльках. У мэтах бяспекі неабходна мець з сабой вяроўку, да аднаго канца якой прымацаваны які-небудзь груз, а другі канец з пятлёй знаходзіцца на поясе. У выпадку правалу пад лёд такое прыстасаванне дапаможа рыбаку даўжэй утрымацца на вадзе, а ратавальнікам - хутчэй выцягнуць яго з палонкі. Падчас рыбалоўства з лядовага покрыва рыбакам забараняецца прабіваць лункі на адлегласці менш за 1 метр паміж імі. Пасля заканчэння рыбалоўства лункі павін