Лячэбна-аздараўленчы турызм

Абласны дзіцячы рэабілітацыйны аздараўленчы цэнтр “Ветразь”

Адрас: Пастаўскі раён, в. Касцяні, вул. Вясёлкавая 3.

GPS: 55.153063, 26.899105

Кантактныя дадзеныя: +375 215 56 10 04 (прыёмная гл. урача), +375 29 504 14 42 (спецыяліст па продажы камерцыйных пуцёвак)

Мы ў Instagram, сайт

Гарманічнае спалучэнне класічных методык аднаўлення здароўя і новых навуковых дасягненняў. У цэнтры шырока прымяняюцца эфектыўныя методыкі для рэабілітацыі дзяцей з ДЦП, парушэннямі дробнай маторыкі, парушэннямі маўлення і іншымі неўралагічнымі паталогіямі.

Цэнтр «Ветразь» прапануе не толькі рэабілітацыю пры хранічных захворваннях, але і прафілактычныя індывідуальныя праграмы для дзяцей і бацькоў у адпаведнасці з іх патрэбамі (узмацненне імунітэту, рэлаксацыя пры навучальных і эмацыянальных перагрузках, правільная пастава, карэкцыя праблем неданошанага дзіцяці і інш.) і агульнааздараўленчыя праграмы.

Профіль:

  • траўматалага-артапедычны;
  • псіха-неўралагічны;
  • пульманалогія; кардыярэўматалогія.
  • функцыянуюць кабінеты:
  • апаратнай фізіятэрапіі,
  • цеплалячэння, фіта- і араматэрапіі; галатэрапіі і інгаляторый.

Прымаюцца: дзеці ад 3-х да 6-ці гадоў у суправаджэнні аднаго з блізкіх сваякоў; дзеці ад 7-мі да 17-ці гадоў самастойна або ў суправаджэнні, і пры ўмове набыцця прадстаўніком дзіцяці аздараўленчай пуцёўкі для сябе. Пры самастойным знаходжанні фарміруюцца групы дзяцей па 15 чал., кожная з якіх на працягу ўсяго дня суправаджаецца педагогам-выхавальнікам.

Функцыянуюць кабінеты: апаратнай фізіятэрапіі (электралячэнне, магнітатэрапія, лазератэрапія, УЗВ-тэрапія і інш.); цеплалячэння (аплікацыі парафіну, азакерыту, гразевыя); фіта- і араматэрапіі; галатэрапіі і інгаляторый.

У цэнтры створаны добрыя ўмовы для актыўнага адпачынку і спартыўных мерапрыемстваў: спартыўная зала і спартыўныя пляцоўкі на адкрытым паветры, веладарожка, экалагічны маршрут. Традыцыйнымі сталі правядзенне конкурсаў, забаўляльных праграм, вечароў «ля вогнішча», экскурсій, правядзенне майстар-класаў майстрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і інш. Перавагай цэнтра з'яўляецца наяўнасць добра абсталяванай і ўкамплектаванай высокапрафесійным педагагічным калектывам, агульнаадукацыйнай школы, што дазваляе аздаравіць дзяцей, не перарываючы адукацыйны працэс і праводзіць навучанне па карэкцыйных праграмах для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

 

УАЗ “Пастаўская цэнтральная раённая бальніца”

Адрас: г. Паставы, вул. Савецкая, 73

GPS: 55.101292, 26.837168

Кантактныя дадзеныя: +375 33 910 36 63 (кансультацыя па платных паслугах), +375 2155 211 57 (рэгістратура), +375 2155 316 55 (дзіцячая рэгістратура),  +375 2155 314 57 (прыёмны пакой).

Мы ў Instagram, сайт

УАЗ "Пастаўская цэнтральная раённая бальніца" з'яўляецца адным з асноўных пастаўшчыкоў медыцынскіх паслуг у раёне.

Паслугі:

  • акушэрства і гінекалогія;
  • паслугі па дэрматавенералогіі;
  • клініка-дыягнастычныя даследаванні;
  • кансультацыя ўрачоў-спецыялістаў;
  • прамянёвая і ультрагукавая дыягностыка;
  • масаж;
  • наркалогія;
  • афтальмалогія;
  • стаматалагічныя паслугі;
  • функцыянальная дыягностыка;
  • эндаскапічныя дыягнастычныя даследаванні.

 

ДУ "1-ы Ваенны шпіталь органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь"

Адрас: г. Паставы, вул. Касманаўтаў, д. 26 А.

GPS: 55.113876, 26.884226

Кантактныя дадзеныя: +375 2155 575 10 (прыёмнае аддзяленне).

Сайт

Ведамасная медыцынская ўстанова, прызначаная для аказання медыцынскай дапамогі ваеннаслужачым і членам іх сем'яў, грамадзянскаму персаналу органаў пагранічнай службы.

У сваім складзе шпіталь мае 13 лячэбна-дыягнастычных аддзяленняў, аптэку і санітарна-эпідэмічны атрад. Шпіталь мае ліцэнзію на аказанне платных амбулаторных медыцынскіх паслуг па шэрагу дыягнастычных даследаванняў і кансультацый урачоў-спецыялістаў.

Неадкладная медыцынская дапамога па жыццёвых паказаннях аказваецца без абмежаванняў.

Профіль: даследаванні (лабараторныя, бактэрыялогія, гінекалогія, уралогія, эндаскапія), зубапратэзаванне, індывідуальная саўна, кансультацыя ўрачоў-спецыялістаў, медыцынская вадзіцельская камісія, афтальмалогія, арганізацыя індывідуальнага догляду за пацыентамі ў стацыянары, отарыналарынгалогія, практалагічныя і хірургічныя паслугі, рэнтгенаграфія, рэфлексатэрапія, тэрапеўтычная стаматалогія, ультрагукавая дыягностыка і функцыянальная, фізіятэрапія, хірургічная стаматалогія.

 

Медыцынскі цэнтр "Медспектр"

Адрас: г. Паставы, вул. 17 верасня 6

GPS: 55.114071, 26.837809

Кантактныя дадзеныя: + 375 29 890 32 13

Мы ў Instagram

"Медспектр" прапануе сваім пацыентам: камфортную атмасферу і ўважлівае стаўленне, прафесійнае сучаснае абсталяванне; канфідэнцыяльнасць прыёму; высокакваліфікаваных спецыялістаў; зручнае размяшчэнне ў цэнтры горада і графік працы.

Профіль:

  • Тэрапеўтычная стаматалогія: прафесійная гігіена, фтараванне зубоў, герметызацыя фісур, лячэнне карыесу і дэфектаў зубоў, лячэнне каранёвых каналаў, нарошчванне зубоў і вініры;
  • Артапедычная стаматалогія: выраб металакерамічных, цэльналітых, дыяксід цырконавых каронак і мостападобных пратэзаў, прэс кераміка EMAX, выраб бюгельных і простых здымных пратэзаў, шыніраванне зубоў, устаноўка штыфтоў і ўкладак;
  • рэнтгендыягностыка;
  • гінекалогія (кансультацыі гінеколага, агляд на крэсле і забор мазкоў, кальпаскапія, дыягностыка і лячэнне гінекалагічных захворванняў, ультрагукавая дыягностыка органаў малога таза, агляд малочных залоз і УГД).

Саляная пячора

Адрас: г. Паставы, вул. Савецкая 63, 1 паверх, каб 41, будынак гарадской гасцініцы

GPS: 55.107529, 26.838455

Кантактныя дадзеныя: +375 29 187 50 50

Мы ў Instagram

Саляная пячора, пакой, яна ж галакамера або спелеакамера — гэта памяшканне, у якім сцены, падлога і столь пакрыты спецыяльнымі салянымі плітамі.

Штучна створаны ў такім памяшканні мікраклімат, дзякуючы пастаяннаму распыленню спецыяльнага солевага раствора, які змяшчае драбнюткія часціцы, і аказвае галоўны тэрапеўтычны эфект.

Саляное паветра павялічвае насычанасць крыві кіслародам, фарміруе ахоўныя сілы арганізма для барацьбы з інфекцыямі і вірусамі. Наведванне салянай пячоры асабліва карысна пры лячэнні розных ЛОР-захворванняў: гаймарытаў, фарынгітаў і бранхітаў.

Профіль:

  • Дзяцей і дарослых з алергіямі і рэспіраторнымі захворваннямі
  • Людзей, якія пакутуюць ад хранічных прастуд, астмы, бранхітаў
  • Тых, хто хоча палепшыць стан скуры і імунітэту
  • Усіх, хто шукае расслабленне і аздараўленне ў прыемнай атмасферы.

 

АпіДом

Адрас: Пастаўскі раён, в. Манькавічы, вул. Зарэчная

GPS: 55.107529, 26.838455

Кантактныя дадзеныя: +375 29 777 84 68

Сезон: май-верасень

Мы ў Instagram

Апітэрапія дазваляе пацыентам вылечваць розныя хваробы і нядугі. Лёгачныя захворванні (бранхіт і астма), наступствы COVID, захворванні нервовай сістэмы, а таксама ВРВІ, галаўныя болі і мігрэні. Сапраўдны лясны мёд, травяныя чаі! Сеансы ад 90 хвілін да 24 гадзін