Кухня - не толькі самае ўтульнае месца ў доме, але і самае небяспечнае
Зрабіць яе не толькі ўтульнай, але і бяспечнай цалкам па сілах кожнаму. Для гэтага трэба разабрацца, што можа ўяўляць небяспеку, і як яе пазбегнуць.
- Старайцеся трымаць далей ад пліты ўсё, што можа загарэцца: ручнікі, прыхваткі, папяровыя пакеты і скрынкі.
- Не гатуйце на кухні ў адзенні з шырокімі доўгімі рукавамі. Доўгія валасы рэкамендуецца таксама прыбіраць.
- Ніколі не пакідайце ежу, якая гатуецца, без нагляду.
- Паддоны і каструлі з доўгімі ручкамі павінны стаяць на пліце падчас гатавання ежы ручкамі да сцяны (але не над працуючымі канфоркамі). У гэтым выпадку дзеці і хатнія жывёлы не змогуць іх выпадкова перакуліць.
А вось што рабіць, калі загарэўся гарачы алей на патэльні, глядзіце ў нашай рубрыцы "Азбука бяспекі"