Курапольскі сельскі выканаўчы камітэт
Курапольскі сельскі выканаўчы камітэт
Адрас: 211875, Віцебская вобл., аг. Кураполле, вул. Кастрычніцкая, 27
Тэлефон (факс): 8 (02155) 2 - 37-50
Рэжым работы
панядзелак – аўторак, чацвер-пятніца: з 8.00 да 17.00
серада: з 8.00 да 20.00
перапынак: з 13.00 да 14.00
выхадныя дні: субота, нядзеля
Адрас электроннай пошты: kuropole@k-selisp.by
Спіс супрацоўнікаў Курапольскага сельскага выканаўчага камітэта:
|
Пасада |
Прозвішча, імя, імя па бацьку |
Працоўны тэлефон |
|
Старшыня |
Гінько Лілія Геронцьеўна |
8 02155 2 34 40 8 033 399 97 13 |
|
Кіраўнік справамі |
Ціцянкова Людміла Станіславаўна |
8 02155 2 37 50 |
Дзелавод |
Корнышава Святлана Яўгенаўна |
8 02155 2 41 45 |
|
Дзелавод |
Бароўка Руслана Леанідаўна |
8 02155 2 34 03 |
Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшыня і кіраўнік спраў сельвыканкама праводзяць штомесяц па зацверджаным графіку.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца кіраўніком спраў сельвыканкама па тэлефоне 8 02155 2 37 50 або па пісьмовым звароце.
Электронныя звароты на падставе артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. №300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» неабходна накіроўваць з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб - інтэрнэт-рэсурсу https://звароты.бел (інтэрнэт-сайт)
Прамая тэлефонная лінія» праводзіцца ў апошнюю суботу кожнага квартала з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8 033 3999713.
Тэлефон «гарачай лініі» сельвыканкама 8 02155 2 37 50.
Прыём зацікаўленых асоб па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур праводзіцца:
панядзелак – аўторак, чацвер-пятніца: з 8.00 да 17.00
серада – 8.00. да 20.00.
перапынак: з 13.00 да 14.00
выхадныя дні: субота, нядзеля
Папярэдняе кансультаванне і папярэдні запіс зацікаўленых асоб ажыццяўляецца кіраўніком спраў сельвыканкама па тэлефоне 8 02155 2 37 50.
Ацаніць работу Курапольскага сельвыканкама можна на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур арганізацыямі Рэспублікі Беларусь http://xn----7sbgfh2alwzdhpc0c.xn--90ais/organization/34904/org-page
Кароткая характарыстыка Курапольскага сельсавета
Курапольскі сельсавет утвораны 1 студзеня 1944 года. Адміністрацыйным цэнтрам з'яўляецца аг. Кураполле.
Плошча сельсавета складае 36522,13 га. Мяжуе з г. Паставы, Юнькаўскім, Камайскім, Варапаеўскім, Навасёлкаўскім сельсаветамі Пастаўскага раёна, Браслаўскім і Шаркаўшчынскім раёнамі і Літоўскай Рэспублікай.
Агульная колькасць насельніцтва складае 1765 чалавек, з іх працаздольнага ўзросту 1016 чалавек, 494 – пенсіянеры, 255 – дзеці.
На тэрыторыі сельсавета размешчана 59 населеных пунктаў, найбуйнейшымі з'яўляюцца аг. Хацілы, аг. Кураполле, аг. Андроны, в. Ярэва.
У сферы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі працуюць адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Хацілы-Агра», «Кураполле-агра» і «Ярэва-агра», агратурыстычныя паслугі аказваюць 8 аграсядзіб.
У сацыяльнай сферы функцыянуюць:
• спартыўна-турыстычны комплекс аддзела спорту і турызму Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта «Азёркі» з рознага віду спартыўнымі пляцоўкамі;
• дзяржаўная ўстанова адукацыі «Курапольская базавая школа Пастаўскага раёна»;
• дашкольная адукацыя прадстаўлена дзяржаўнай установай адукацыі «Хацілаўскі яслі-сад Пастаўскага раёна»;
• Курапольскі сельскі дом культуры;
• Андронаўскі і Ярэўскі сельскія клубы;
• Курапольская, Андронаўская і Ярэўская сельскія бібліятэкі;
• Курапольскі, Целякоўскі, Андронаўскі, Ярэўскі ФАПы;
• паслугі сувязі аказваюць паштовае аддзяленне аг. Кураполле, аг. Хацілы і перасоўнае аддзяленне паштовай сувязі;
• гандлёвае абслугоўванне прадстаўлена трыма магазінамі (аг. Кураполле, аг. Хацілы, в. Ярэва) і трыма аўтамагазінамі.
На тэрыторыі савета размешчаны 9 воінскіх пахаванняў часоў Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў і 7 пахаванняў замежных ваеннаслужачых, 6 помнікаў землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Дзейнічае прыход «Маці Божай Скапулярыя і святога Апостала Іаана ў в. Ярэва Пастаўскага раёна Віцебскай епархіі Рымска-каталіцкай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь» і каталіцкая капліца Святой Тэрэсы ў в. Балаі.