Курэнне – прычына пажару

Статыстычныя даныя паказваюць нам наступную лічбу – 90% загінулых ад пажару людзей курылі ў ложку!

Страшна падумаць, колькі бед можа прынесці цыгарэта, у тым ліку і непатушаная. Задумайцеся, тлеючы недакурак цыгарэты, трапляючы на пасцельныя рэчы, праз лічаныя хвіліны становіцца прычынай пажару. У гэтым выпадку смяротную дозу ўгарнага газу  чалавек атрымлівае ўжо праз два-тры ўдыхі.

Ёсць і другі бок медаля. Побач з курцом знаходзяцца людзі, якія не кураць. Тым не менш курэц курыць дома, у кватэры, у пад'ездзе, атручваючы дымам навакольных. Ён прывык да гэтага. Гэта яго лад жыцця. Але чаму ад яго згубнай звычкі павінны пакутаваць навакольныя?

Бываючы ў розных дома-ўладаннях, работнікі МНС бачаць розныя карціны. Вось адна з іх: на засыпанай недакуркамі падлозе гуляе маленькае дзіця…

Страшна не тое, што вы не разумееце, страшна тое, што, разумеючы небяспеку, вы працягваеце гэта рабіць.