Кубак Віцебскай вобласці па цяжкай атлетыцы прайшоў у Віцебску
Кубак Віцебскай вобласці па цяжкай атлетыцы прайшоў у Віцебску
У Віцебскім абласным комплексным цэнтры алімпійскага рэзерву прайшоў Кубак Віцебскай вобласці па цяжкай атлетыцы сярод мужчын і жанчын. Віцебская мытня, якая курыруе гэты від спорту, падтрымала юных цяжкаатлетаў з Віцебскай вобласці, прыняўшы ўдзел ва ўрачыстых цырымоніях і актыўна хварэючы за хлопцаў падчас спаборніцтваў.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 80 юнакоў і дзяўчат ад 15 гадоў і старэй. За медалі ў дванаццаці вагавых катэгорыях на цяжкаатлетычным памосце змагаліся каманды з г.Віцебска, г.Наваполацка, г.Полацка і г.Глыбокае.
Лідарамі турніру па выніках каманднага першынства аказалася каманда з Віцебска, на другім месцы — спартсмены з Наваполацка, бронза першынства дасталася цяжкаатлетам з Полацкага раёна.
У катэгорыі «лепшыя атлеты турніру» на вяршыні аказаліся: Ільін Данііл і Ільіна Яўгенія з каманды г.Віцебска.
Па матэрыялах Віцебскай мытні