Крызісны пакой

«Крызісны пакой» - спецыяльна абсталяванае памяшканне Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, забяспечанае ўсімі відамі камунальна-бытавога добраўпарадкавання, прызначанае для прадастаўлення, у выпадку неабходнасці, асобам, якія знаходзяцца ў крызісным стане, неабходнай псіхалагічнай падтрымкі і іншых відаў дапамогі. Па пытаннях вызначэння ў крызісны пакой звяртацца па тэлефонах: 2-40-70 (аддзяленне сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў: панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00), а таксама 4-32-25 (Пастаўскі РАУС: субота-нядзеля ў любы час, панядзелак-пятніца пасля 17.00).