Крадзяжы веласіпедаў
Як паказвае практыка мінулых гадоў, на тэрыторыі горада і раёна застаецца актуальнай праблема крадзяжу веласіпедаў. Зачастую перадумовы для крадзяжу ствараюцца самімі ж уласнікамі маёмасці, якія своечасова не забяспечваюць яе захаванасць.
Так толькі за 4 месяцы бягучага года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 3 факты (АППГ - 3) крадзяжу веласіпедаў, па двух з якіх устаноўлены падазраваны (66,6%).
Калі за 4 месяцы 2021 года было зарэгістравана 3 такія факты, то па выніках года іх колькасць склала 11.
Праводзячы аналіз учыненых крадзяжоў веласіпедаў варта адзначыць, што асноўная іх колькасць учынена шляхам свабоднага доступу:
|
|
Усяго ўчынена |
Свабодным доступам |
% |
Устаноўлены падазраваны |
% |
|
2021 год |
11 |
8 |
72,7% |
8 |
72,7% |
|
4 мес. 2021 |
3 |
2 |
66,6% |
1 |
33,3% |
|
4 мес. 2022 |
3 |
1 |
33,3% |
2 |
66,6% |
Па месцы ўчынення крадзяжоў веласіпедаў у 2022 годзе:
г.Паставы - 1 факт (33,3%)
сельская мясцовасць - 2 (66,6%)
Па часе ўчынення:
з 12 да 18 гадзін – учынена 2 крадзяжы – 66,6%;
з 18 да 24 гадзін – учынены 1 крадзеж – 33,3%.
Па днях тыдня:
пятніца - 2
аўторак - 1
У г.Паставы крадзеж веласіпеда ў бягучым перыядзе адбыўся шляхам свабоднага доступу з пад'езда №1 дома № 98 па вул.Савецкая. У сельскай мясцовасці крадзяжы веласіпедаў здзяйсняліся ў в.Гута і в.Галбея (па 1 факце).
У 2021 годзе ў г.Паставы злачынствы дадзенага віду здзяйсняліся:
вул.Касманаўтаў - 5 фактаў
вул.Зялёная - 2 факты
вул.Ленінская - 1 факт
вул.Юбілейная - 1 факт
У сельскай мясцовасці крадзяжы веласіпедаў у 2021 годзе здзяйсняліся ў г.п.Варапаева і г.п.Лынтупы (па 1 факце).
Зыходзячы з месца ўчынення крадзяжоў веласіпедаў відаць, што ў мінулым годзе амаль палова (45,6%) іх учынена свабодным доступам з пад'ездаў жылых дамоў спальных раёнаў горада, пры гэтым іх уладальнікі не прынялі меры па забеспячэнні захаванасці сваёй маёмасці, не выкарыстоўвалі запорныя прылады для захаванасці веласіпедаў.
Даведачна:
У мэтах недапушчэння ўчынення крадзяжоў веласіпедаў неабходна забяспечыць правядзенне дадатковай прафілактычнай работы з жыхарамі шматкватэрных жылых дамоў у частцы забеспячэння захаванасці асабістай маёмасці. Забяспечыць правядзенне далейшай работы з РУП «Белтэлекам» па абсталяванні шматкватэрных жылых дамоў і іх пад'ездаў сістэмамі відэаназірання.
Уладальнікам веласіпедаў хацелася б парэкамендаваць некалькі простых, але ў той жа час дзейсных мер па захаванасці сваёй маёмасці:
-не пакідайце свой веласіпед без нагляду на лесвічнай пляцоўцы, у падвалах, ля пад'ездаў альбо магазінаў
- правядзіце маркіроўку асноўных частак веласіпеда, запішыце іх нумары гэта дапаможа ідэнтыфікаваць веласіпед у выпадку крадзяжу
- набудзьце блакіруючую прыладу, якая перашкаджае крадзяжу веласіпеда, і выкарыстоўвайце яе пры пакіданні веласіпеда на непрацяглы час.
Выкананне гэтых мінімальных прав