Крадзяжы з дач
Амаль кожнае злачынства здзяйсняецца з прычыны бестурботных адносін да захаванасці сваёй маёмасці саміх пацярпелых і нізкага ўзроўню абароненасці месцаў яе захоўвання. Злодзеі любяць лёгкую нажыву. Нават найпрасцейшыя меры засцярогі дапамогуць Вам захаваць Вашу маёмасць: абсталюйце жыллё, гараж і дваровыя пабудовы надзейнымі замыкаючымі прыладамі, сродкамі ахоўнай сігналізацыі.
Адным з відаў «лёгкай нажывы» для злодзеяў з'яўляюцца крадзяжы з дачных домаўладанняў. На тэрыторыі Пастаўскага раёна ў 2018 годзе ў параўнанні з 2017 годам адбыўся рост агульнай колькасці крадзяжоў, учыненых з дачных домаўладанняў з 6 да 7 (ці +1). З іх асобы, якія ўчынілі крадзяжы, устаноўлены ў 2 выпадках (2017 – у 3). Раскрыццё злачынстваў дадзенага віду склала 28,5% (2017 – 50% ці -21,5%).
Зыходзячы з аналізу па тэрытарыяльным дзяленні, злачынстваў дадзенага віду ў садаводчых таварыствах зарэгістравана не было. Усе крадзяжы ўчынены з дамоў грамадзян, якія выкарыстоўваюцца імі як дачы. Найбольшая колькасць злачынстваў з дачных дамоў учынена ў Навасёлкаўскім с/с – 3 (в.Ельнякі, в.Саколы – 2) (раскрыта 2), 1 злачынства ўчынена на тэрыторыі Курапольскага с/с в.Кундры (дадзенае злачынства не раскрыта), 1 злачынства ўчынена на тэрыторыі Юнькаўскага с/с в.Весялуха (дадзенае злачынства не раскрыта), 1 злачынства ўчынена на тэрыторыі Камайскага с/с в.Дварчаны (дадзенае злачынства не раскрыта), 1 злачынства ўчынена на тэрыторыі Варапаеўскага с/с в.Ціунцы (дадзенае злачынства не раскрыта). Як відаць па тэрытарыяльным дзяленні ўчыненых злачынстваў якой-небудзь сістэмы не прасочваецца, усе злачынствы разрознены па месцы ўчынення і ўчынены ў аддаленых адзін ад аднаго сельсаветах.
Прадметамі злачынных замахаў з'явіліся: бытавая тэхніка, электраабсталяванне – 2 факты, каляровыя металы -2, адзенне -1, алкагольная прадукцыя – 1, іншыя прадметы (саджанцы дрэў) – 1.
Па часе ўчынення злачынстваў (месяцы выяўлення):
сакавік – 2;
красавік -1;
чэрвень – 3;
ліпень – 1;
Па спосабе ўчынення толькі 1 факт учынены шляхам свабоднага доступу в.Саколы, 4 факты ў дачныя дамы пранікалі праз дзверы, вокны, форткі, карыстаючыся недастатковай тэхнічнай умацаванасцю домаўладанняў, 2 факты іншым спосабам.
У 2018 годзе адзначаецца рост дадзенага віду злачынстваў (+1), у цэлым, аператыўная абстаноўка, звязаная з учыненнем крадзяжоў з дачных дамоў на тэрыторыі раёна стабільная і падкантрольная праваахоўным органам. У садаводчых таварыствах злачынстваў дадзенага віду не дапушчана. У той жа час аналіз паказвае на выяўленне дадзеных злачынстваў у вясновы і летні перыяд, што паказвае на іх учыненне ў зімовы і вясновы перыяд падчас доўгай адсутнасці ўладальнікаў у сваіх дачных домаўладаннях. Большасць злачынстваў разгляданага віду ўчынена шляхам пранікнення, з-за недастатковай тэхнічнай умацаванасці домаўладанняў.
Уладальнікам дачных дамоў хацелася б парэкамендаваць некалькі простых, але ў той жа час дзейсных мер па захаванасці сваёй маёмасці:
- зачыняйце дачу заўсёды, нават калі адлучаецеся з яе на непрацяглы час;
- вывозьце каштоўныя рэчы з дачнага доміка на восеньска-зімовы перыяд;
- суседзі, дапамагайце адзін аднаму, паведамляйце ў міліцыю па тэлефоне 102 аб падазроных асобах, якія з'яўляюцца ў раёне дачных масіваў і садаводчых таварыстваў, паведаміўшы прыкметы зламыснікаў і транспарту, на якім яны перасоўваюцца.
- абсталюйце дачу сродкамі ахоўнай сігналізацыі, сістэмай відэаназірання.
Начальнік ААПП МАБ Пастаўскага РАУС
маёр міліцыі Д.А.Салагуб