Казлоўшчынскі сельскі выканаўчы камітэт

Казлоўшчынскі сельскі выканаўчы камітэт

Адрас:211878, в.5, вул. Савецкая, в. Казлоўшчына
Тэлефон (факс): 8(02155) 2 34 35
Рэжым работы:
панядзелак–пятніца: з 8.00 да 17.00
перапынак: з 14.00 да 15.00
выхадныя дні: субота, нядзеля
Адрас электроннай пошты: sel@danata.by

Спіс супрацоўнікаў Казлоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта:

Пасада

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Працоўны тэлефон

Старшыня

Кукоўская Ірына Георгіеўна

 

8(02155) 23435

Кіраўнік справамі

Вайткевіч Таццяна Уладзіміраўна

 

8 (02155) 23438

Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшыня і кіраўнік справамі сельвыканкама праводзіць штомесяц па зацверджаным графіку.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца кіраўніком справамі па тэлефоне 8 02155 23438 або па пісьмовым звароце.

Электронныя звароты на падставе артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» неабходна накіроўваць з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб – інтэрнэт-рэсурсу: https://звароты.бел(інтэрнэт-сайт)

Прамая тэлефонная лінія праводзіцца ў апошнюю суботу квартала з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8 029 2187168, 8 02155 23435 па зацверджаным графіку.

Тэлефон гарачай лініі 8 02155 23435, працуе штодзённа з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00).

Прыём зацікаўленых асоб па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур праводзіцца:
панядзелак-аўторак: з 8.00 да 17.00
серада з 8.00 да 20.00
перапынак з 13.00 да 14.00
выхадныя дні: субота, нядзеля

Папярэдняе кансультаванне і папярэдні запіс зацікаўленых асоб ажыццяўляецца кіраўніком справамі сельвыканкама па тэлефоне 8 02155 23438

Казлоўшчынскі сельсавет утвораны 12 кастрычніка 1940 года. Адміністрацыйным цэнтрам Казлоўшчынскага сельсавета з'яўляецца вёска Казлоўшчына. Плошча сельсавета складае 13525,6812 га. Казлоўшчынскі сельсавет мяжуе з Варапаеўскім, Дунілавіцкім сельсаветамі Пастаўскага раёна, а таксама з Удзелаўскім сельсаветам Глыбоцкага раёна і Станіслаўскім, Радзюкоўскім сельсаветамі Шаркаўшчынскага раёна.

Агульная колькасць насельніцтва складае 675 чалавек, з іх 366 – працаздольнага ўзросту, 257 – пенсійнага ўзросту, 52 – маладзей працаздольнага ўзросту (дзеці).

На тэрыторыі сельсавета размешчаны 22 населеныя пункты. Найбуйнейшымі населенымі пунктамі з'яўляюцца аграгарадок Парыж, вёскі Казлоўшчына, Асінагарадок.

Прадпрыемствы і арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыі Казлоўшчынскага сельсавета па напрамках:

Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі:
Камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Дунілавічы–АГРА»,
Адкрытае акцыянернае таварыства «Рыбгас «Навінкі»;

Установа адукацыі:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Навадруцкая базавая школа Пастаўскага раёна»;

Установа аховы здароўя:
Парыжская бальніца сястрынскага догляду ўстановы аховы здароўя «Пастаўская цэнтральная раённая бальніца»,
Казлоўшчынскі фельчарска-акушэрскі пункт,
Навінкаўскі фельчарска-акушэрскі пункт;

Установа культуры:
Філіял № 6 Парыжскі сельскі дом культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна»,
Парыжская сельская бібліятэка,
Казлоўшчынская сельская бібліятэка.

Бытавое абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе комплексна-прыёмны пункт у аг. Парыж.

Паслугі сувязі аказвае паштовае аддзяленне аг. Парыж і перасоўнае аддзяленне паштовай сувязі.

Гандлёвае абслугоўванне прадстаўлена 5 магазінамі (2 – у в. Казлоўшчына, 2 – у аг. Парыж, 1 – у в. Навінкі).

У вёсцы Асінагарадок размешчаны гістарычныя помнікі:
«Брацкая магіла рускіх воінаў 1812 года»,
Царква Свята-Пакроўская праваслаўная,
Гарадзішча ранняга жалезнага веку