Архітэктурна-планіровачная канцэпцыя "Пазапляцовачныя сеткі ў раёне індывідуальнай забудовы вул. Багдановіча – вул. Міру ў г. Паставы"

План вуліцы Багдановіча Міру ў Паставах

Тлумачальная запіска

Сітуацыйная схема

Абвестка аб правядзенні грамадскага абмеркавання ў форме 
інфармавання фізічных і юрыдычных асоб і
аналізу грамадскай думкі
па архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі
«Пазапляцовачныя сеткі ў раёне індывідуальнай забудовы вул. Багдановіча –
вул. Міру ў г. Паставы» 

Найменне праекта

«Пазапляцовачныя сеткі ў раёне індывідуальнай забудовы вул. Багдановіча – вул. Міру ў г. Паставы»

Зямельны ўчастак, на якім плануецца рэалізацыя праекта

Тэрыторыя горада Паставы, раён індывідуальнай жылой забудовы вул. Багдановіча – вул. Будаўнікоў.

Мэта праекта і асноўныя рашэнні па ім

Мэтай распрацоўкі праекта з'яўляецца будаўніцтва інжынерных сетак (лінія электраперадач, водаправод, газаправод, вулічна-дарожная сетка), якія дазволяць прадаставіць грамадзянам дадатковыя зямельныя ўчасткі для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва, а таксама завяршыць забудову вул. Багдановіча – вул. Будаўнікоў – вул. Міру.

Рэгламенты выкарыстання забудовы тэрыторыі

Дзеючым генеральным планам г. Паставы для дадзенай тэрыторыі ўстаноўлены наступныя рэгламенты:
Рэгламент А (тыпы і падтыпы жылых зон): тып забудовы Ж-2 (зона жылой сядзібнай забудовы);
Рэгламент Б (віды аб'ектаў для размяшчэння ў зонах): у прыярытэтным парадку могуць размяшчацца сядзібныя жылыя дамы, дашкольныя ўстановы, агульнаадукацыйныя школы, гандлёва-бытавыя аб'екты, фізкультурна-спартыўныя збудаванні, аб'екты зялёнага будаўніцтва.
Рэгламент В (параметры забудовы):
– суадносіны відаў забудовы: комплексная сядзібная забудова больш за 70%, аб'екты грамадскага прызначэння да 30%;
– забудаванасць і азеляненне: працэнт забудаванасці – 15-50%; працэнт паверхні з цвёрдым пакрыццём – 10-25%; працэнт азелянення – 30-50%.

Дата пачатку правядзення грамадскага абмеркавання

4 красавіка 2017 г.

Дата заканчэння правядзення грамадскага абмеркавання

29 красавіка 2017 г.

Прэзентацыя праекта

Неабходнасць адсутнічае.

Дата, час, месца правядзення экспазіцыі праекта

з 4 красавіка 2017 г. па 19 красавіка 2017 г. з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00, панядзелак – пятніца, будынак Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г. Паставы, пл. Леніна, 25, фае на 1 паверсе будынка

Умовы доступу да матэрыялаў праекта

Наведванне месца правядзення экспазіцыі і азнаямленне з прадстаўленай інфармацыяй ажыццяўляецца на бязвыплатнай аснове

Арганізатар
грамадскага
абмеркавання

Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт, г. Паставы, пл. Леніна, 25, 8 (02155) 4-10-42, postavy_ais@mail.ru

Тэрмін, формы і метады падачы ўдзельнікамі
грамадскага абмеркавання заўваг і (або) прапаноў

Заўвагі і (або) прапановы ўдзельнікаў грамадскага абмеркавання прымаюцца з 04 красавіка 2017 г. па 29 красавіка 2017 г. у пісьмовай форме альбо па электроннай пошце па адрасах:
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт,
пл. Леніна, 25, 211875, г. Паставы;
postavy_ais@vitebsk.by.
Заўвагі і (або) прапановы ўдзельнікаў
грамадскага абмеркавання, пададзеныя пасля
29 красавіка 2017 г. разгляду не падлягаюць.

Падвядзенне вынікаў

Падвядзенне вынікаў грамадскага абмеркавання пройдзе на Віцебскім абласным архітэктурна-горадабудаўнічым савеце.
Інфармацыя аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання будзе размешчана на афіцыйным сайце і інфармацыйным стэндзе Пастаўскага райвыканкама, а таксама ў сродках масавай інфармацыі ў тэрмін да 14 мая 20