VI Рэспубліканскі конкурс «Сям'я года–2024»

У г. Віцебску 18 мая 2024 г. адбудзецца першы этап рэспубліканскага конкурсу сярод шматдзетных сем'яў ”Сям'я года“, прымеркаваны да святкавання Дня сям'і.

Для ўдзелу ў конкурсе арганізацыяй па месцы працы аднаго з бацькоў (працоўным калектывам), райгарвыканкамам у камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама прадстаўляецца заяўка, інфармацыйная даведка аб сям'і, пісьмовая згода паўналетніх членаў сям'і на апрацоўку персанальных даных для мэт удзелу ў конкурсе.

Пераможцам конкурсу прызнаецца сям'я, якая набрала найбольшую агульную колькасць балаў па выніках конкурснага задання.

Пераможцу ўручаецца дыплом I ступені. У адпаведнасці
з колькасцю набраных балаў з ліку ўдзельнікаў першага этапу конкурсу вызначаюцца прызёры, якім уручаюцца дыплом II ступені (адзін дыплом), дыплом III ступені (адзін дыплом). Кошт прызоў да дыпломаў устанаўліваецца ў наступных памерах:

да дыплома I ступені – да 30 базавых велічынь;

да дыплома II ступені – да 20 базавых велічынь;

да дыплома III ступені – да 15 базавых велічынь.

Прызы выдаюцца ў грашовай і (або) натуральнай форме.

Конкурсныя заданні:

”Мая сям'я – мая краіна“ (да 15 хвілін):

прадстаўленне візітнай карткі сям'і ”Радавод“:

1.1. (кароткае прадстаўленне гісторыі свайго роду, сямейных звычаяў і традыцый, дасягненняў членаў сям'і і інш.) ацэньваецца:

паўнату раскрыцця гісторыі свайго роду;

уменне падкрэсліць унікальнасць (адметную рысу) сваёй сям'і.

прэзентацыя сацыяльна значнага праекта, які адлюстроўвае

ўклад сям'і ў жыццё рэгіёна:

1.2. (прэзентацыя актыўнай жыццёвай пазіцыі членаў сям'і, іх захапленняў, поспехаў і дасягненняў; удзел (уклад) членаў сям'і ў грамадска-карыснай і культурнай жыцця рэгіёна) ацэньваецца:

сацыяльная значнасць і арыгінальнасць праекта;

уменне творча выказаць і заявіць актыўную жыццёвую пазіцыю сям'і.

Дадаткова ацэньваецца:

стыль і эстэтыка падачы матэрыялу (музычна-мастацкае афармленне, касцюмы, маўленне і інш.);

ступень удзелу ў прадстаўленні задання ўсіх членаў сям'і.

Сістэма конкурснай ацэнкі – 7-бальная: максімальны  бал – 7; мінімальны бал  – 1.

Інфармацыя аб пераможцах і ўдзельніках конкурсу размяшчаецца на інтэрнэт-сайтах аблвыканкама, камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.