Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў у дачыненні да асобных катэгорый грамадзян
Нягледзячы на прымаемыя органамі ўнутраных спраў меры, на тэрыторыі асобных рэгіёнаў Рэспублікі адзначаюцца негатыўныя тэндэнцыі, абумоўленыя ростам колькасці асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя. Нягледзячы на зніжэнне колькасці рэцыдыўных злачынстваў, учыненых асобамі, не занятымі працай і вучобай, іх удзельная вага застаецца досыць высокай, што негатыўным чынам адлюстроўваецца на стане аператыўнай абстаноўкі. Узрасла колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі або пры іх саўдзеле.
У мэтах прыняцця сістэмных мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, мер прэвентыўнага ўздзеяння, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў у перыяд часу з 20 снежня 2024 па 08 студзеня 2025 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, будзе праводзіцца асноўны этап Комплексу прафілактычных мерапрыемстваў у дачыненні да асобных катэгорый грамадзян.
У ходзе дадзенага мерапрыемства будзе арганізавана наведванне з прыцягненнем суб'ектаў прафілактыкі і іншых зацікаўленых па месцы жыхарства або месцы знаходжання грамадзян розных катэгорый, з прымяненнем мер індывідуальнай прафілактыкі.
Асаблівая ўвага будзе надавацца жылым памяшканням, якія стаяць на ўліку ў АУС Пастаўскага райвыканкама, якія будуць адпрацоўвацца ў тым ліку з прадстаўнікамі ЖКГ і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Супрацоўнікамі Пастаўскага РАУС з прадстаўнікамі ўстаноў адукацыі будуць наведаны непаўналетнія, у дачыненні да якіх арганізавана правядзенне індывідуальнай прафілактычнай работы, а таксама сем'і, дзеці якіх прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы па прычыне таго, што бацькі вядуць амаральны лад жыцця. Не застануцца ў баку і тыя сем'і, у якія на працягу апошніх 6 месяцаў вернуты дзеці, раней прызнаныя КДН маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне.
Старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы
правапарадку і прафілактыкі
АУС Пастаўскага райвыканкама
старшы лейтэнант міліцыі
Ю.А. Смірноў