Паважаныя грамадзяне!

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі Пастаўскага РАУС інфармуе Вас аб правядзенні на тэрыторыі раёна ў 2026 годзе «Комплексу дадатковых мер па прафілактыцы злачынстваў, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у дачыненні да найбольш уразлівых катэгорый грамадзян».

Асноўныя мэты акцыі:

– зніжэнне колькасці пажылых грамадзян і непаўналетніх, прызнаных пацярпелымі ў выніку злачынстваў, учыненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;

- правядзенне прафілактычнай работы, накіраванай на растлумачэнне пажылым грамадзянам, непаўналетнім і іх бацькам спосабаў абароны ад кіберзлачынстваў;

- правядзенне шырокай інфармацыйнай кампаніі па растлумачэнні механізмаў уцягвання пажылых грамадзян і непаўналетніх у злачынствы з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;

- забеспячэнне эфектыўнага функцыянавання сістэмы прафілактыкі правапарушэнняў.

Будуць праводзіцца інструктажы і выступленні ў працоўных калектывах арганізацый, будзе размяшчацца рознага роду інфармацыя па прававой асвеце грамадзян па фарміраванні навыкаў забеспячэння асабістай і маёмаснай бяспекі ў рэгіянальных сродках масавай інфармацыі, у тым ліку з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт.

 

Старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы

правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай

бяспекі Пастаўскага РАУС

капітан міліцыі