Комплекс дадатковых мер па вывядзенні з абароту неўлічанай зброі
У мэтах процідзеяння незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў і выбуховых рэчываў, а таксама аздараўлення крымінагеннай абстаноўкі, звязанай з іх прымяненнем на тэрыторыі Віцебскай вобласці з 19.05.2026 па 31.05.2026 пачата ажыццяўленне комплексу дадатковых мер па вывядзенні з абароту неўлічанай зброі, у рамках якога грамадзяне з заявай могуць звярнуцца ў аддзел унутраных спраў Пастаўскага райвыканкама аб добраахвотнай здачы зброі і боепрыпасаў. Варта адзначыць, што грамадзяне, якія здалі зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы ў добраахвотным парадку, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
У выпадку выяўлення зброі альбо боепрыпасаў да яе, неабходна адразу паведаміць пра гэта ў міліцыю.
Ценявы рынак насычаюць чорныя капальнікі, якія на месцах бітваў з металашукальнікамі падымаюць з-пад зямлі цэлыя арсеналы.
Незаконнае выраб, набыццё, збыт, захоўванне, перавозка, нашэнне агнястрэльнай зброі (акрамя паляўнічай гладкаствольнай), боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прыстасаванняў караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін да сямі гадоў. Асоба, якая здзейсніла гэтае дзеянне паўторна або ў групе асоб па папярэдняй змове, рызыкуе правесці ў папраўчай установе да 12 гадоў.
Нелегальнае валоданне гладкаствольнай зброяй цягне адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь з магчымасцю пазбаўлення права займацца пэўнай дзейнасцю.
У мэтах прадухілення крадзяжоў зброі міліцыя рэкамендуе яе ўладальнікам абсталяваць месцы захоўвання зброі ахоўнай сігналізацыяй з падключэннем іх на пульт Дэпартамента аховы МУС.
Па тэлефонах 8(029) 510-29-45 альбо па тэлефоне 102. Вы можаце паведаміць інфармацыю аб незаконна захоўваемай зброі, боепрыпасах і выбуховых рэчывах, а таксама атрымаць інфармацыю аб парадку добраахвотнай здачы такіх прадметаў.
Старшы інспектар па дазвольнай рабоце ААПП МАБ Пастаўскага РАУС маёр міліцыі Віталь Гарбуль.