Камфорт на дарогах забяспечваюць работнікі філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132» і ДЭУ-33
Тысячы машын выязджаюць кожны дзень на дарогі
Пастаўшчыны. І кожны кіроўца хоча ехаць з камфортам. А яго забяспечваюць
работнікі філіяла «Пастаўскае
ДБУ-132» і ДЭУ-33. У іх прафесійнае свята.
Сёлета Пастаўскім ДБУ-132 праведзены бягучы рамонт на 35 кіламетрах замацаваных за ім дарог. Гэта значна больш, чым летась.
За стан дарог рэспубліканскага значэння, якія праходзяць па тэрыторыі нашага раёна, адказвае ДЭУ-33.
Сёлета прадпрыемствам нямала зроблена па абнаўленні асфальтабетоннага палатна ў напрамку Глыбокага, Браслава і Лынтуп, уладкавана пешаходная дарожка ад вёскі Коўзаны да новай малочна-таварнай фермы ў Пагорцах, абноўлены старыя і ўстаноўлены новыя павільёны на некаторых аўтобусных прыпынках.