Канікулы Пастаў у бяспецы

Канікулы Пастаў у бяспецы

На тэрыторыі Пастаў летнія канікулы набіраюць абароты, а разам з імі і рэспубліканская акцыя «Канікулы – без дыму і агню!».

Гасцям у сценах падраздзялення заўсёды рады. Асабліва юным дапытлівым розумам, якія пазнаюць свет. Хлопцы не саромеліся задаваць пытанні, якія іх цікавілі, звязаныя са службай у МНС, а выратавальнікі ў сваю чаргу, як дасведчаныя экскурсаводы з задавальненнем адказвалі на іх. Прымерыць адзенне выратавальніка – не пытанне. Пабываць у аўтамабілі ў пажарных – справа некалькіх секунд, а памяць ад гэтага імгнення застанецца на доўгія гады. Убачыць, дзе праходзяць падрыхтоўку выратавальнікі, а тым больш паспрабаваць прайсці паласу перашкод жадаў кожны і ў далейшым з энтузіязмам яе прайшоў.

Таксама не забываем і пра эстафеты для выхаванцаў прышкольных лагераў, бо нішто так не стымулюе на поспех, як дух саперніцтва. Юныя выратавальнікі спаборнічалі ў спрытнасці, трапнасці і ўважлівасці, а таксама адказвалі на пытанні віктарыны, тым самым даючы ацаніць як веды каманды, так і падрыхтаванасць да летніх канікул.

Мерапрыемствы надалі не толькі зарад бадзёрасці сваім удзельнікам, але і таксама нагадалі пра важнасць захавання бяспекі.

 

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1