Камайскі сельскі выканаўчы камітэт

Камайскі сельскі выканаўчы камітэт

 

Адрас: 211862, Віцебская вобл., Пастаўскі р-н, аг. Камаі, вул. Зялёная, 1А

Тэлефон (факс): 8 (02155) 4 62 07

Рэжым працы

панядзелак - пятніца: з 8.00 да 17.00
перапынак: з 13.00 да 14.00
выхадныя дні: субота, нядзеля

Адрас электроннай пошты:kamaiselsovet@kamai.by

Спіс работнікаў Камайскага сельскага выканаўчага камітэта

Пасада

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Працоўны тэлефон

Старшыня

Урбанайць Генадзь Часлававіч

8 02155 4 6205

+375 33 6902111

Кіраўнік справамі

Куліч Галіна Іванаўна

8 02155 4 6206

Дзелавод

Хведзевіч Ганна Міхайлаўна

8 02155 4 6207

 

Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб: старшыня праводзіць у трэцюю, чацвёртую, пятую сераду месяца з 8.00 да 13.00, другую сераду месяца з 15.00 да 20.00;

кіраўнік справамі першую сераду месяца з 8.00 да 13.00.

Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца кіраўніком справамі па тэлефоне 4 62 06 або па пісьмовым звароце.

Электронныя звароты  на падставе артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300 З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» неабходна накіроўваць сродкамі Дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб - інтэрнэт-рэсурсу https:// звароты.бел (інтэрнэт-сайт)

«Прамая тэлефонная лінія» праводзіцца ў апошнюю суботу кожнага квартала з 9.00 да 12.00 па тэлефоне +375 33 6902111, 8 02155 4 62 05.

Тэлефон «гарачай лініі» сельвыканкама 8 02155 4 62 06.

Папярэдняе кансультаванне і папярэдні запіс зацікаўленых асоб па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур па заяўным прынцыпе «АДНО АКНО» ажыццяўляецца кіраўніком справамі сельвыканкама па тэлефоне 8 02155

4 62 06.

Прыём зацікаўленых асоб па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур па заяўным прынцыпе «адно акно» праводзіцца

панядзелак - пятніца: з 8.00 да 17.00

серада 8.00 да 20.00
перапынак: з 13.00 да 14.00
выхадныя дні: субота, нядзеля

Ацаніць працу Камайскага сельвыканкама можна на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур арганізацыямі Рэспублікі Беларусь http://якасць-паслуг.бел/organization/34897/org-page

 

Кароткая характарыстыка Камайскага сельсавета

Камайскі сельсавет утвораны 12 кастрычніка 1940 года. Адміністрацыйным цэнтрам з'яўляецца

аг.Камаі - размешчаны за 18 км ад г.Паставы.

Тэрыторыя Камайскага сельсавета займае 31451,6735 га. Мяжуе з Лынтупскім, Юнькаўскім, Курапольскім сельсаветамі.

Агульная колькасць насельніцтва – 1839 чалавек, з іх працаздольнага ўзросту 1051 чалавек, 556 пенсіянеры, 232 дзеці.

На тэрыторыі сельсавета размешчана 84 населеныя пункты, найбуйнейшымі з'яўляюцца: аг.Камаі, в.Веранькі, Муляры, Дварчаны, Свіраны, Мягуны.

На тэрыторыі сельсавета размешчаны:

Адкрытае акцыянернае таварыства «Камайскі-АГРА»,

Камайскае доследна-вытворчае лясніцтва ДЛГУ «Пастаўскі лясгас»,

Камайская ўчастковая бальніца УАЗ «Пастаўская ЦРБ»,

Дварчанскі ФАП, Мягунскі ФАП, Сакунскі ФАП, Свіранскі ФАП, Веранькаўскі ФАП,

аптэка №85 аг.Камаі ЦА 87 Пастаўскага раёна,

Стацыянарны сацыяльны пункт аг.Камаі ДУ "Пастаўскі ТЦСАН",

філіял № 9 Камайскі сельскі дом культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна»,

Камайская сельская бібліятэка ДУК «Пастаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»,

Веранькаўская сельская бібліятэка ДУК «Пастаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»,

ДУА «Камайская сярэдняя школа Пастаўскага раёна», ДУА «Камайскі дзіцячы сад Пастаўскага раёна»,

аддзяленні паштовай сувязі аг. Камаі.

Гандлёвыя аб'екты:

магазін Пастаўскага філіяла Віцебскага АблСП: в. Муляры, магазін № 22,

прыватныя: магазін «Мястэчка» ПУП «Камоя», магазін «Грошык», магазін «Віта»,

магазін «У Алы»

Помнікі гісторыі 3 катэгорыі каштоўнасці – каменны крыж ХV – ХVІ стагоддзя, будынак былой сядзібы Альфрэда Ромера, ХІХ ст. (дынастыі мастакоў Ромераў, пабудаваная ў другой палове ХІХ стагоддзя) у вёсцы Каралінова,

помнік архітэктуры - касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў Камаях 1603-1606 гг. Касцёл унесены ў Дзяржаўны спіс помнікаў архітэктуры вышэйшай катэгорыі каштоўнасці.

Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння: валун «Вялікі камень» лодаскі мяжа надземнай часткі валуна 10,2 м2; валун «Вялікі камень» мягунскі 8,6 м2. Геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння: «Вялікі камень Трапшэвіцкі».

Аграсядзібы:

«Местачковая карчма» ў аг.Камаі – з залай каля 100 кв. м для любых мерапрыемстваў, 3 жылыя пакоі на 8 месцаў;

Аграсядзіба «Азёрная», размешчана ўздоўж возера Доўжа.


Дэпутацкі корпус Камайскага сельскага Савета дэпутатаў 29 склікання

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Камайскім сельскім выканаўчым камітэтам

Графік асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Камайскім сельвыканкаме на 2026 год (аг. Камаі, вул. Зялёная, д. 1А)

Графік правядзення прамых тэлефонных ліній кіраўніцтвам Камайскага сельскага выканаўчага камітэта ў 2026 годзе (аг. Камаі, вул. Зялёная, д. 1А)