Якія рэчы, што ўвозяцца ў адным аўто, не могуць быць аднесены да тавараў для асабістага карыстання?

Якія рэчы, што ўвозяцца ў адным аўто, не могуць быць аднесены да тавараў для асабістага карыстання?

Якія рэчы, што ўвозяцца ў адным аўто, не могуць быць аднесены да тавараў для асабістага карыстання?
 Аднясенне тавараў, што перамяшчаюцца фізічнымі асобамі праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза (далей – ЕАЭС), да тавараў для асабістага карыстання ажыццяўляецца службовымі асобамі мытнага органа па выніках мытнага кантролю зыходзячы з:

1) заявы фізічнай асобы аб таварах, што перамяшчаюцца праз мытную мяжу ЕАЭС, у вуснай форме або ў пісьмовай форме з выкарыстаннем пасажырскай мытнай дэкларацыі;

2) характару і колькасці тавараў;

3) частаты перасячэння фізічнай асобай мытнай мяжы ЕАЭС і (або) перамяшчэння тавараў праз мытную мяжу ЕАЭС гэтай фізічнай асобай або ў яе адрас.

Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па вызначэнні прызначэння тавараў, што ўвозяцца фізічнымі асобамі, якія размешчаны на адзіным інтэрнэт-партале мытных органаў Рэспублікі Беларусь (www.customs.gov.by, Галоўная > Фізічным асобам >Метадычныя рэкамендацыі па вызначэнні прызначэння тавараў, што ўвозяцца фізічнымі асобамі) (далей – Метадычныя рэкамендацыі).

У адпаведнасці з гэтымі Метадычнымі рэкамендацыямі, пры прыняцці рашэння аб прызначэнні тавараў таксама прымаецца да ўвагі асартымент тавараў, што перамяшчаюцца фізічнымі асобамі ў адным транспартным сродку.

Так, не могуць быць аднесены да тавараў для асабістага карыстання будаўнічыя матэрыялы, што ўвозяцца ў адным транспартным сродку для асабістага карыстання або ў адным транспартным сродку міжнароднай перавозкі грузаў (у суправаджаным багажы), а таксама тавары, што складаюцца з адной адзінкі, што ўвозяцца ў разабраным выглядзе рознымі фізічнымі асобамі. 

Акрамя таго, тавары, указаныя ў падпунктах 1-2 дадатку 2 Метадычных рэкамендацый, у колькасці трох і больш адзінак аднаго наймення, якія належаць розным фізічным асобам, што не з'яўляюцца членамі адной сям'і, а таксама тавары, указаныя ў пункце 1 дадатку 2, што ўвозяцца ў разукамплектаваным выглядзе, і што ўвозяцца ў адным транспартным сродку, не могуць быць аднесены да тавараў для асабістага карыстання. 

Звяртаем увагу, што ў выпадку неаднясення мытным органам тавараў, што ўвозяцца на мытную тэрыторыю ЕАЭС фізічнай асобай, да тавараў для асабістага карыстання, выпуск такіх тавараў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі мытным заканадаўствам для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з памяшчэннем такіх тавараў пад мытныя працэдуры і прымяненнем для мэт мытнага дэкларавання дэкларацыі на тавары.


Па матэрыялах Віцебскай мытні