Як не стаць ахвярай злодзея на пляжы. Карысныя парады вартавых парадку

Крадзяжы асабістай маёмасці даволі распаўсюджаны ў месцах масавага адпачынку грамадзян, і пляжы не выключэнне. Дадзеная праблема становіцца актуальнай у сувязі з надыходам купальнага сезона.

«Пляжнага злодзея» не адрозніць на першы погляд ад астатніх адпачывальнікаў, ён такі ж удзельнік адпачынку і нічым не вылучаецца. Як правіла, сваю ахвяру ён знаходзіць загадзя, прыгледзеўшы каштоўныя рэчы і пераканаўшыся ў бестурботнасці і няўважлівасці ўладальнікаў. Лепш за ўсё не браць з сабой на пляж грошы, каштоўнасці, мабільныя тэлефоны і іншыя каштоўныя рэчы. Калі без гэтага не абысціся, то ў першую чаргу неабходна быць уважлівым і сачыць, каб яны заўсёды знаходзіліся ў зоне бачнасці. Ніколі не кладзіце рэчы ў сябе за спінай, не злоўжывайце алкагольнымі напоямі, бо злодзей напэўна скарыстаецца момантам. Не варта засыпаць на пляжы, калі не ўпэўнены, што хтосьці ў гэты час прыгледзіць за рэчамі. Самым бяспечным з'яўляецца адпачынак кампаніяй або ў коле сям'і, каб адзін з адпачывальнікаў з вамі заўсёды знаходзіўся побач з каштоўнасцямі.

Аматарам пажывіцца на пляжы чужой маёмасцю неабходна памятаць, што за гэта прадугледжана крымінальная адказнасць. Зламыснікі прыцягваюцца да адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Крадзеж», і максімальным пакараннем можа аказацца пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дванаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

У выпадку здзяйснення ў дачыненні да Вас, блізкіх Вам людзей, неадкладна паведамляйце аб гэтых фактах у Пастаўскі РАУС па тэлефонах: 102 альбо 4-10-02, 510-29-45 (МТС).

Першы намеснік начальніка Пастаўскага РАУС -
начальнік крымінальнай міліцыі
Д.В. Куталёў