Як інспектар прапаганды Пастаў змог данесці веды да дзяцей?
Як лепш данесці думку да дзіцяці? Як прасцей засвоіць матэрыял? Як прымусіць мозг запомніць усю жыццёва неабходную інфармацыю? Вядома ж праз гульню! З такімі метадамі ў рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека - у кожны дом!» да навучэнцаў «Сярэдняй школы №4 горада Паставы» і «Дунілавіцкі яслі-сад-сярэдняя школа», прыйшоў інспектар сектара прапаганды Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Змітровіч Віталь.
Не губляючы ні хвіліны каштоўнага часу, спачатку праверыў у навучэнцаў «Дзе логіка?». Пасля чаго прысутныя прагледзелі фільм пра бяспечныя паводзіны ў побыце і на лёдзе і атрымалі рэкамендацыі ад МНС аб недапушчэнні наведвання лёду ў перыяды яго раставання і замярзання. Затым крыху разгрузіўшы свой розум, прыступілі да высвятлення цаны бяспекі, дзе паспрабавалі адгадаць сапраўдную цану прадметаў ужытку ў параўнанні з прадметамі, якія забяспечваюць пажарную бяспеку. Як прагучаў адзін з высноў мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач» з'яўляецца не толькі бясплатным, але і неацэнным.
Як вынік усіх мерапрыемстваў – інтэрактыўная гульня лепшы выбар для навучання! А самыя актыўныя атрымалі прызы за ўклад у правядзенне мерапрыемстваў.