Да выбараў гатовыя!

Да выбараў гатовыя!

Набліжаецца найважнейшы дзень для Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы – дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На забеспячэнне бяспекі да якіх задзейнічаны ўсе структуры, у тым ліку і МНС.

На тэрыторыі Пастаўскага раёна праведзены шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на падрыхтоўку месцаў галасавання да адпаведнасці патрабаванням пажарнай бяспекі. Асноўны акцэнт зроблены на спраўнасці пячнога ацяплення, наяўнасці і спраўнасці сродкаў пажаратушэння, а таксама наяўнасці сродкаў выяўлення пажару і іх спраўнасць. З персаналам арганізацый месцаў галасавання праведзены інструктаж аб правілах і парадку дзеянняў у выпадку ўзнікнення НС.