Юрый Кісялёў у рамках Адзінага дня інфармавання сустрэўся з работнікамі Пастаўскага РЭС

Юрый Кісялёў у рамках Адзінага дня інфармавання сустрэўся з работнікамі Пастаўскага РЭС

Юрый Кісялёў у рамках Адзінага дня інфармавання сустрэўся з работнікамі Пастаўскага РЭС

21 мая ў рамках адзінага дня інфармавання з работнікамі Пастаўскага РЭС сустрэўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Кісялёў. Ён падрабязна спыніўся на ключавых аспектах развіцця турыстычнай галіны нашай краіны.

Юрый Мікалаевіч адзначыў, што Пастаўшчына мае багаты прыродны і гісторыка-культурны патэнцыял. Аснову яго рэкрэацыйнага фонду складаюць 134 вадаёмы і шырокія лясныя масівы. Тут створаны ўсе ўмовы для пазнавальнага, экалагічнага і актыўнага адпачынку на базе шматлікіх турыстычных аб'ектаў. У якасці прыкладу прывёў спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі», размешчаны на беразе маляўнічага возера Белае, які прадастаўляе шырокія магчымасці для правядзення спартыўных мерапрыемстваў, кемпінгу і арэнды альтанак.

Дзякуючы працы ўстаноў культуры і турынфацэнтра ў раёне развіваюцца рэлігійны і гастранамічны турызм. Вялізная праца па прыцягненні турыстаў у раён праводзіцца і аграсядзібамі.




Юрый Кісялёў у рамках Адзінага дня інфармавання сустрэўся з работнікамі Пастаўскага РЭС