Кірмаш бяспекі прайшоў у Паставах
У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» прайшоў незвычайны кірмаш у Пастаўскім раёне.
Як правільна эксплуатаваць печ? Для чаго патрэбен пажарны апавяшчальнік? Як патушыць ежу, што загарэлася на пліце? З гэтымі пытаннямі падыходзілі зацікаўленыя людзі да століка МНС на штогадовым восеньскім кірмашы Пастаў. Кожны мог на наглядным прыкладзе разабраць усе парушэнні на макеце печы ад МНС. Выпрабаваць сябе ў веданні правіл пажарнай бяспекі, а таксама атрымаць карысны прыз. Не засталося не згаданым дадатак МНС Рэспублікі Беларусь «Дапамога побач», у якім ёсць адказы на часта задаваныя пытанні аб надзвычайных сітуацыях і методыках выхаду з іх. Кожны ўдзельнік засвоіў для сябе важную інфармацыю і зрабіў выснову аб сваёй гатоўнасці да ацяпляльнага сезона.