АПАВЯШЧЭННЕ

 

4 сакавіка 2026 г.                                                                                 № 2

 

аб правядзенні конкурсу на выкананне дзяржаўнага сацыяльнага заказу, які фінансуецца шляхам прадастаўлення недзяржаўным некамерцыйным арганізацыям субсідый на аказанне сацыяльных паслуг: сацыяльны патранат «Сімбіёз дабра»

          Дзяржаўны заказчык упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта, Віцебская вобласць, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25 (кантактная асоба: Сядзюкевіч Наталля Мікалаеўна,  8 (02155) 3-13-95, postav.r-z@mintrud.by) аб'яўляе аб правядзенні 13 лютага 2026 г. сярод недзяржаўных некамерцыйных арганізацый, зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку і якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, конкурсу на выкананне дзяржаўнага сацыяльнага заказу, які фінансуецца шляхам прадастаўлення недзяржаўным некамерцыйным арганізацыям субсідый на аказанне сацыяльных паслуг.

Правядзенне конкурсу, афармленне ўдзелу ў ім і вызначэнне пераможцы конкурсу ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Палажэннем аб парадку правядзення конкурсу на выкананне дзяржаўнага сацыяльнага заказу, які фінансуецца шляхам прадастаўлення недзяржаўным некамерцыйным арганізацыям субсідый на аказанне сацыяльных паслуг і рэалізацыю сацыяльных праектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 г. № 1219.

          Дагавор на выкананне дзяржаўнага сацыяльнага заказу, які фінансуецца шляхам прадастаўлення недзяржаўным некамерцыйным арганізацыям субсідый на аказанне сацыяльных паслуг: доўгатэрміновага догляду, павінен быць падпісаны ў красавіку 2026 г.

          Прыём конкурсных прапаноў ажыццяўляецца ў запячатаных канвертах на папяровым носьбіце ў адпаведнасці з графікам працы дзяржаўнага заказчыка.

Тэрмін прыёму конкурсных прапаноў заканчваецца ў 10.00 гадзін,          7 красавіка 2026 г.

Выкрыццё канвертаў з конкурснымі прапановамі адбудзецца         7 красавіка 2026 г у 15.00 гадзін па адрасе: г. Паставы, пл. Леніна, д. 25,    каб. 24.