Апавяшчальнік павышае бяспеку
Шмат бед прыносяць пажары. Агонь знішчае не толькі дзяржаўную і асабістую маёмасць, але і забірае жыцці людзей. Падраздзяленні МНС падтрымліваюць пастаянную баявую гатоўнасць, па першым клічы гатовыя выехаць да месца здарэння, выратаваць людзей, маёмасць, абясшкодзіць вогненную стыхію.
Вялікая ўвага надаецца прафілактычнай працы, навучанню насельніцтва ППБ. Вельмі важна своечасова выявіць і прыняць неабходныя меры да ліквідацыі пажару. Незаменным памочнікам у гэтай справе з'яўляецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які рэагуе на павышэнне канцэнтрацыі дыму ў паветры памяшкання. Пры ўключэнні чутны гучны сігнал. Працуе АПА пастаянна ад аўтаномнага электрычнага элемента, якога хапае больш чым на год.
Згодна з Пастановай МНС 25.03.2020 № 13 (у рэдакцыі пастановы МНС РБ ад 28.05.2021 № 41) п.4.7 Грамадзяне абавязаны: утрымліваць у працаздольным і спраўным стане ўстаноўленыя ў жылых памяшканнях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а таксама прылады вываду сігналу аб спрацоўванні на фасад будынка.
Згодна з п.1 Дадатку да Пастановы Савета Міністраў №22 2019 г. «Аб прызнанні дзяцей якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы» бацькі павінны забяспечыць бяспечнае знаходжанне сабе і сваім дзецям у жыллі, і ў тым ліку падтрымліваць у спраўным і працаздольным стане сістэму выяўлення і абвесткі аб пажары.
Можна з упэўненасцю сказаць, што АПА вельмі надзейны вартаўнік. Гэта тысячы выратаваных жыццяў. Прыклады станоўчых спрацоўванняў АПА ёсць і ў Пастаўскім раёне.
На сённяшні дзень апавяшчальнік можна набыць у гандлёвай сетцы гаспадарчых магазінаў, БДПА, пошты, а таксама сеткі інтэрнэт. Там жа купляюцца і элементы сілкавання да прыбора.
Практыка паказвае, што ў домаўладаннях, абсталяваных аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, у шмат разоў павышаецца ўзровень бяспекі людзей, якія ў іх пражываюць. Толькі ў 2021 годзе ў Віцебскай вобласці дзякуючы спрацоўванням АПА выратаваны 26 чалавек, з іх 3 дзіцяці. У гэтым годзе апавяшчальнік выратаваў 4 жыцці ў Віцебскай вобласці.