Ізалятар для часовага ўтрымання асоб, затрыманых і заключаных пад варту

Ізалятар часовага ўтрымання (далей – ІЧУ) Пастаўскага РАУС знаходзіцца па адрасе: г. Паставы вул. Савецкая 43. Тэлефонная сувязь з ІЧУ ажыццяўляецца праз дзяжурную частку Пастаўскага РАУС па тэлефоне: 8-02155- 43225.

Прыём перадач асобам, якія ўтрымліваюцца ў ІЧУ, ажыццяўляецца дзяжурным Пастаўскага РАУС сумесна з супрацоўнікам ІЧУ штодзённа, з 09:00 гадзін да 18:00 гадзін.

Асобам, якія ўтрымліваюцца пад вартай у ІЧУ, прадастаўляюцца спатканні з блізкімі сваякамі і членамі сям'і, на падставе пісьмовага дазволу органа крымінальнага пераследу.

Адміністрацыйна арыштаванаму прадастаўляюцца спатканні з адвакатам або іншай асобай, якая мае права на аказанне юрыдычнай дапамогі.

Спатканне прадастаўляецца з 09:00 гадзін да 18:00 гадзін.

Рабочы тэлефон начальніка ІЧУ Пастаўскага РАУС - 4 32 25

Асабісты прыём блізкіх сваякоў асоб, якія ўтрымліваюцца ў ІЧУ, ажыццяўляе кіраўніцтва РАУС у дні прыёму.