Гісторыка-культурны турызм

Апідомы:

Апідомская стараверская царква — першапачаткова пабудавана ў канцы XVIII стагоддзя, адноўлена пасля пажару ў 1920—1921 гадах.

Стараверскія могілкі — заснаваны ў пачатку XVIII стагоддзя.

Магіла партызана і ахвяр нацызму — у магіле пахаваны партызан Рысеў, які загінуў пры выкананні баявога задання, а таксама яго жонка і сястра, забітыя гітлераўцамі.

Варапаева:

Праваслаўная Васкрасенская царква, драўляная (пачатак XX ст.);

Вадзяны млын (пачатак XX ст.);

Парк (пачатак XX ст.): паўночная брама, заходняя брама, лядоўня, і арачны мост, фальварак (XIX ст.);

Фрагменты пладапітомніка, у якім у 30-я гады працаваў знакаміты садоўнік і селекцыянер І. П. Сікора;

Музычная школа, заснаваная ў 1959 г. па выніках поспехаў варапаеўскіх хароў пад кіраўніцтвам Іосіфа Сушко;

Рымска-каталіцкі храм св. Міхаіла (1997);

Цікавы факт: Варапаеўская зямля славіцца сваімі цымбальнымі традыцыямі. Музыканты з пакалення ў пакаленне перадаюць сакрэты ігры на дыятанічных (аўтэнтычных) цымбалах. Гэтая традыцыя занесена ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 23АК000176.

Груздава:

Праваслаўная царква Нараджэння Іаана Прадцечы (1875 год)

Крыжаўзвіжанскі каталіцкі храм (дзейнічае ў былым адміністрацыйным будынку пабудовы XX стагоддзя)

Дунілавічы:

Каталіцкі Троіцкі храм (1773);

Абеліск на магіле ахвяр фашызму (1958);

Помнік 34 землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1967);

Польскія вайсковыя могілкі;

Парк Крыкалы;

Каталіцкія могілкі; капліца-пахавальня (XIX ст.)

Камаі:

Каталіцкая царква Іаана Хрысціцеля (1603—1606)

Каменны крыж XV—XVI стагоддзяў

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (1953);

Старыя яўрэйскія могілкі;

Помнік землякам (1967).

Каралінова:

Драўляная сядзіба Ромераў.

Казлоўшчына:

капліца-пахавальня Друцкіх-Любецкіх (1843 г.);

вадзяны млын (1859 г.);

капліца-пахавальня Друцкіх-Любецкіх (1843 г.);

вадзяны млын (1859 г.);

мемарыяльны камень у гонар 1900-годдзя хрысціянства (1933 г.);

Сядзібная брама і гаспадарчыя пабудовы XIX ст.

Крыкалы:

Пейзажны сядзібны парк XVIII—XIX стст.

Ласіца:

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (1830 г.).

Лучай:

Каталіцкая царква Святога Тадэвуша (1766—1776 гг.);

Плябанія пры храме (XIX ст.);

Абеліск у памяць 39 землякоў, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны.

Лынтупы:

Курганны могільнік балтаў X—XI стст. (паўночны захад пасёлка);  

Брацкая магіла, вул. Маркава;

Гістарычная забудова пасёлка (канец XIX — пачатак XX стст.; фрагменты);

Касцёл Святога Андрэя Апостала, у тым ліку брама і агароджа (1908—1914);

Сядзібна-паркавы комплекс: сядзібны дом Бішэўскіх, флігель, лядоўня, службовы будынак, парк, паркавы павільён, водная сістэма (пруды, каналы, масткі), вежа-капцільня, вінакурня, спіртасховішча, арачны мост, падсобныя памяшканні;

Могілкі нямецкіх салдат (1915—1918) — знаходзяцца ля агароджы каталіцкіх могілак;

Хрысціянскія могілкі, у тым ліку каталіцкія капліцы (XIX ст.), магілы польскіх салдат (1919—1920), каменны крыж;

Бюст «караля вузкакалейкі», інжынера, дэпутата першай Дзяржаўнай Думы Баляслава Антонавіча Ялавецкага (на чыгуначнай станцыі).

Манькавічы:

Сядзібна-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх (XIX ст.);

Капліца-пахавальня Друцкіх-Любецкіх;

Праваслаўная Успенская царква (1871 год);

Абеліск. Амаль у цэнтры вёскі знаходзіцца абеліск (1958 г.), устаноўлены ў памяць воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Мягуны:

Каталіцкая капліца (XIX ст.)

Норыца:

Адзін з найстарэйшых паркаў Беларусі, закладзены, верагодна, у сярэдзіне XVIII стагоддзя ў маёнтку Сулістроўскіх.

Будынак бровара (канец XIX ст.).

Крыніца Грамякі (гідралагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння);

Вялікі дуб у Вярхоўі

Асінагарадок:

Археалагічнае гарадзішча «Гарадок» (ранні жалезны век (V ст. да н.э. – V ст. н.э.);

Драўляная праваслаўная Пакроўская царква (пачатак XX стагоддзя);

Двух'ярусная асобна стаячая званіца (ніжні ярус — камень, верхні — дрэва, пачатак XX стагоддзя);

Могілкавая праваслаўная капліца св. Уладзіміра;

Капліца (2005 г.) на брацкай магіле рускіх салдат 1812 года.

Параскі:

могілкі салдат 1-й сусветнай вайны (1915—18 гг.)

Парыж:

Копія Эйфелевай вежы (30 м. у вышыню);

Дзве метровай вышыні фігуркі святых і крыж з распяццем ля ўваходу ў непрацуючы Музей Яна Паўла Другога;

Касцёл. Аднапавярховы будынак быў перабудаваны з магазіна ў касцёл па ініцыятыве Юозаса Булькі;

Скульптурная кампазіцыя побач з касцёлам.

Пятроўшчына:

могілкі салдат 1-й сусветнай вайны (1915—18 гг.).

Паставы:

Пастаўскі раённы краязнаўчы музей;

Забудова плошчы Леніна (XVIII—XIX стст.), у тым ліку дом урача (2-я пал. XVIII ст.), дом рамесніка (2-я пал. XVIII ст.), жылыя дамы (2-я пал. XVIII ст.);

Алея Герояў, пл. Леніна. Стэлы з імёнамі Герояў Сідарэнкі В. А., Галубкова А. К., Красільнікава М. П., Кірычука В. П., Маслоўскай А. І., Маркава Ф. Г.

Каталіцкі храм Св. Антонія Падуанскага (1898—1904);

Пастаўскі Дом рамёстваў «Стары млын» (у будынку вадзянога млына з 1998 года).

Праваслаўны храм Св. Мікалая Цудатворца (1894г.);

Мемарыяльная дошка ў гонар 145 Віцебскай Чырвонасцяжнай стралковай дывізіі

Сінагога (захаваўся будынак) і яўрэйскія могілкі (пачатак XX ст.)

Паселішча перыяду позняга неаліту і ранняга бронзавага веку — археалагічны помнік на паўднёвай ускраіне горада, на паўночным беразе возера Задзеўскае, на краі першай надпоймавай тэрасы;

Помнік-бюст Ф. Г. Маркаву;

3 мемарыяльныя лятальныя апараты — самалёты МіГ-23МЛ, Су-24М і верталёт Мі-8;

Палац Тызенгаўза (1788 г. — 1-я пал. XIX ст.);

Помнік Канстанціну Тызенгаўзу (2006). Устаноўлены да 220-годдзя з дня нараджэння вучонага, перад будынкам Палаца Тызенгаўза;

Помнік Антонію Тызенгаўзу (2019). Скульптар — Аляксандр Фінскі. Помнік устаноўлены каля Палаца Тызенгаўза;

Касцёл Ісуса Міласэрнага

Памятны знак у гонар Героя Савецкага Саюза Сідарэнкі В. А.

Манумент «Танк Т-34»

Помнік гарадам-пабрацімам.

Рымкі:

Праваслаўны храм Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы (1880 г.).

Раманішкі:

капліца прыдарожная (XIX ст.);

Частка сядзібы Гедройцаў (XIX ст.): сядзібны дом (драўл.) і афіцына (драўл.).

Сергі:

капліца каталіцкая (1920-я гг.).

Трабуцішкі:

вадзяны млын (захаваўся часткова, XIX—1-я палова XX стст.).

Шынаўшчына:

капліца-пахавальня Хомскіх-Снарскіх (XIX ст.).