Гісторыка-культурная спадчына Пастаўскага раёна
Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, духоўных каштоўнасцей з'яўляецца найважнейшай задачай нашага грамадства. У артыкуле 54 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адзначаецца, што кожны грамадзянін абавязаны берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя каштоўнасці (1,13).
Аб'екты, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, падлягаюць ахове з боку дзяржавы.
Пытанні аховы гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны Рэспублікі Беларусь рэгулююцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры ад 20 ліпеня 2016 г. № 413-3 (рэд. ад 6 лютага 2023 г.).
На тэрыторыі Пастаўскага раёна знаходзяцца 45 помнікаў гісторыі і культуры, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, 33 з якіх адзначаны асобным шыфрам у названым спісе (9 помнікаў археалогіі, 7 помнікаў гісторыі, 17 — архітэктуры).
Большасці аб'ектаў Пастаўскага раёна, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, прысвоена катэгорыя «3», г.зн. гэта гісторыка-культурныя каштоўнасці, адметныя духоўныя, мастацкія ўласцівасці і асаблівасці якіх маюць значэнне для рэгіёна.
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Пастаўскага раёна, якія прадстаўляюць нацыянальнае значэнне (катэгорыя «2»):
Архітэктурны ансамбль былой Рыначнай плошчы (1760 – 1780 гг.)
Гасцініца (былы дом для заездаў, сёння краязнаўчы музей)
Дамы рамеснікаў
Касцёл Святога апостала Андрэя ў г.п. Лынтупы (1908 – 1914 гг.)
Будынак былога палаца Тызенгаўза (1760 г.)
Будынак былога вадзянога млына (другая палова ХІХ ст.)
Троіцкі касцёл у аг. Дунілавічы (1769 – 1773 гг.)
Касцёл Святога Тадэвуша ў в. Лучай (1766 г.)
Жамчужынай Пастаўшчыны з'яўляецца ўнікальны помнік архітэктуры — касцёл Святога Іаана Хрысціцеля ў аг. Камаі (1603 – 1606 гг.)
Гэты аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны (катэгорыя «0») прэтэндуе на ўключэнне ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
- Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 7 сакавіка 2024 г. № 22 «Аб вызначэнні пераліку капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), іх частак»
- Дабрачынны рахунак для жадаючых прыняць удзел у захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Віцебскай вобласці, падтрыманні ў належным стане воінскіх пахаванняў і помнікаў воінскай славы
- Памятка «Аб патрабаваннях заканадаўства па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь»
- Рашэнне Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 22 красавіка 2024 г. № 514 «Аб устанаўленні патрабаванняў да сродкаў знешняй рэкламы»
- Пералік невыкарыстоўваемых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія прапануюцца для перадачы пад рэалізацыю інвестыцыйных праектаў у Пастаўскім раёне
- Аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны Віцебскай вобласці, адноўленыя за кошт дзяржавы
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
- Культурныя каштоўнасці Віцебскай вобласці, якія ў цяперашні момант не выкарыстоўваюцца і могуць быць рэалізаваны