Інвестыцыйныя праекты Пастаўскага раёна. INVESTMENT PROPOSALS
Інвестыцыйныя праекты Пастаўскага раёна. INVESTMENT PROPOSALS
Інвестыцыйная прывабнасць вядзення
прыватнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь
Першым крокам да стварэння свайго бізнесу з'яўляецца дзяржаўная рэгістрацыя суб'екта гаспадарання, якая ажыццяўляецца ў дзень падачы ўсіх неабходных дакументаў. На працягу 5 рабочых дзён ажыццяўляецца пастаноўка зарэгістраванага прадпрыемства на ўлік у падатковых, мытных органах, органах статыстыкі, у Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва і структурным падраздзяленні Белдзяржстраху. Суб'ект гаспадарання праз 5 рабочых дзён атрымлівае поўны пакет дакументаў.
Суб'ектам гаспадарання, якія працуюць у горадзе Паставы або ў Пастаўскім раёне, прадастаўляюцца больш льготныя ўмовы - паніжаныя стаўкі і вызваленне ад пэўных падаткаў.
Так, у адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці» камерцыйныя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь з месцам знаходжання (жыхарства) на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці і ажыццяўляючыя на іх тэрыторыі дзейнасць па вытворчасці тавараў (выкананні работ, аказанні паслуг), на працягу сямі каляндарных гадоў з дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі:
- маюць права не налічваць і не выплачваць падатак на прыбытак (камерцыйныя арганізацыі) і падаходны падатак з фізічных асоб (індывідуальныя прадпрымальнікі) адпаведна ў дачыненні да прыбытку і даходаў, атрыманых ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці (у перыяд дзеяння сертыфіката прадукцыі ўласнай вытворчасці (сертыфіката работ і паслуг уласнай вытворчасці);
- вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне юрыдычнымі і фізічнымі асобамі асобных відаў дзейнасці, унясенне ў такі спецыяльны дазвол (ліцэнзію) змяненняў і (або) дапаўненняў, падаўжэнне тэрміну яго (яе) дзеяння;
- маюць права не налічваць і не выплачваць іншыя падаткі, зборы (пошліны) (за выключэннем падатку на дабаўленую вартасць, у тым ліку падатку на дабаўленую вартасць, які спаганяецца пры ўвозе тавараў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, акцызаў, гербавага і афшорнага збораў, дзяржаўнай пошліны, патэнтнай пошліны, мытных пошлін і збораў, зямельнага падатку, экалагічнага падатку, падатку за здабычу (выманне) прыродных рэсурсаў і іншых падаткаў, якія налічваюцца, утрымліваюцца і (або) пералічваюцца пры выкананні абавязкаў падатковага агента;
- вызваляюцца ад абавязковага продажу замежнай валюты, якая паступіла па здзелках з юрыдычнымі асобамі-нерэзідэнтамі і фізічнымі асобамі-нерэзідэнтамі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці, а таксама ад здачы маёмасці ў арэнду.
Камерцыйныя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі вызваляюцца ад абавязковага заключэння здзелак на біржавых таргах адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» пры набыцці сыравіны, камплектуючых і матэрыялаў для ўласнай вытворчасці (за выключэннем набыцця поўнасцю або часткова за кошт бюджэтных сродкаў і (або) сродкаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў атрымальнікамі такіх сродкаў), а таксама пры ажыццяўленні знешняга гандлю таварамі ўласнай вытворчасці.
Тавары, што ўвозяцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у якасці неграшовага ўкладу ў статутны фонд камерцыйных арганізацый, з даты вырабу якіх прайшло не больш за пяць гадоў, вызваляюцца ад увазных мытных пошлін.
Адчужэнне будынкаў (будынкаў, збудаванняў), незавершаных закасерваваных капітальных будынкаў, незавершаных незакансерваваных капітальных будынкаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Пастаўскага раёна і размешчаны на яго тэрыторыі, ажыццяўляецца без продажу права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка, неабходнага для абслугоўвання адчужаемай маёмасці. Пры гэтым зямельны ўчастак прадастаўляецца ў арэнду пакупніку маёмасці без правядзення аўкцыёну і без спагнання платы за права заключэння дагавора арэнды, а шматгадовыя насаджэнні, размешчаныя на гэтым зямельным участку, адчужаюцца яму на бязвыплатнай аснове.
Аналагічныя льготы прадастаўляюцца адасобленым падраздзяленням камерцыйных арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці тавараў (выкананні работ, аказанні паслуг) на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці і маюць асобны баланс.
Пры заключэнні інвестыцыйнага дагавора прадастаўляюцца льготы ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.08.2009 г. №10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для ажыццяўлення інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь». У перыяд дзеяння інвестыцыйнага дагавора інвестары маюць права на:
- прадастаўленне без правядзення аўкцыёну на права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка, аўкцыёну з умовамі на права праектавання і будаўніцтва капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў) і аўкцыёну па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць зямельнага ўчастка, уключанага ў пералік участкаў для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, на рэчавых правах у адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні зямель;
- ажыццяўленне ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, не пазней за справаздачны перыяд па падатку на дабаўленую вартасць, на які прыпадае дата заканчэння рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, прадугледжаная інвестыцыйным дагаворам, выліку ў поўным аб'ёме сум падатку на дабаўленую вартасць, якія прызнаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам падатковымі вылікамі (за выключэннем сум падатку, якія не падлягаюць выліку), прад'яўленых пры набыцці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (сплачаных пры ўвозе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь) тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, выкарыстаных для будаўніцтва, аснашчэння аб'ектаў, прадугледжаных інвестыцыйным дагаворам, незалежна ад сум падатку на дабаўленую вартасць, налічаных па рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў.
Да тавараў, выкарыстаных для будаўніцтва аб'ектаў, прадугледжаных інвестыцыйным дагаворам, адносяцца ў тым ліку аб'екты, рэканструкцыя, рэстаўрацыя, капітальны рамонт якіх прадугледжаны інвестыцыйным дагаворам і пачаты ў адпаведнасці з актам устанаўлення даты пачатку будаўніцтва аб'екта, а таксама аб'екты нерухомай маёмасці (не завершаныя будаўніцтвам незакансерваваныя аб'екты), знесеныя (разабраныя) у мэтах рэалізацыі інвестыцыйнага праекта;
- вызваленне ад увазных мытных пошлін і падатку на дабаўленую вартасць, што спаганяюцца мытнымі органамі, пры ўвозе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь тэхналагічнага абсталявання, камплектуючых і запасных частак да яго для выключнага выкарыстання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у мэтах рэалізацыі інвестыцыйнага праекта.
Таксама інвестары вызваляюцца ад:
- унясення платы за права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка, прадастаўленага ў арэнду без правядзення аўкцыёну для будаўніцтва аб'ектаў, прадугледжаных інвестыцыйным дагаворам;
- зямельнага падатку за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай або прыватнай уласнасці, і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці;
- кампенсацыі страт сельскагаспадарчай і (або) лесагаспадарчай вытворчасці, звязаных з адабраннем зямельнага ўчастка;
- падатку на дабаўленую вартасць і падатку на прыбытак, абавязак па выплаце якіх узнікае ў сувязі з бязвыплатнай перадачай (атрыманнем) капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, аб'ектаў незавершанага капітальнага будаўніцтва і іншых асноўных сродкаў, якія перадаюцца (перададзены) у мэтах рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў рамках інвестыцыйнага дагавора ва ўласнасць, гаспадарчае веданне або аператыўнае кіраванне інвестара (інвестараў) і (або) арганізацыі.
У рамках рэалізацыі інвестыцыйнага дагавора інвестары, а таксама падрадчык і (або) распрацоўшчык праектнай дакументацыі маюць права на вызваленне ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу (прадаўжэнне тэрміну дзеяння) дазволаў на прыцягненне ў Рэспубліку Беларусь замежнай рабочай сілы, спецыяльных дазволаў на права заняцця працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь, а замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыцягваюцца інвестарам, падрадчыкам або распрацоўшчыкам праектнай дакументацыі для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, - на вызваленне ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу (прадаўжэнне тэрміну дзеяння) дазволаў на часовае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь.
Ва ўласнасці Пастаўскага раёна маецца больш за 20 аб'ектаў невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, якія могуць быць прапанаваны для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. Гэтыя аб'екты можна набыць ва ўласнасць як на платнай, так і на бязвыплатнай аснове адным з наступных спосабаў:
- бязвыплатная перадача ў прыватную ўласнасць для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў;
- адчужэнне капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, іх частак суб'ектам прадпрымальніцтва, якія арандуюць (выкарыстоўваюць на падставе дагавора бязвыплатнага карыстання пад стварэнне працоўных месцаў) дадзеную маёмасць не менш за 3 гады і належным чынам выконваюць свае абавязацельствы па дагаворы арэнды (бязвыплатнага карыстання) за названы перыяд, з прадастаўленнем растэрміноўкі аплаты да пяці гадоў з штомесячнай індэксацыяй плацяжоў з дня заключэння дагавора куплі-продажу. Умовай прадастаўлення растэрміноўкі з'яўляецца прыняцце пакупніком маёмасці абавязацельства па арганізацыі вытворчасці тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці і (або) іх рэалізацыі.
- адчужэнне аб'ектаў нерухомасці, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці Пастаўскага раёна, без продажу права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка, неабходнага для абслугоўвання адчужаемай маёмасці;
- перадача капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, іх частак, у бязвыплатнае карыстанне пад аформленыя дагаворам абавязацельствы па стварэнні працоўных месцаў;
- прымяненне паніжаючага каэфіцыента да базавай стаўкі арэнднай платы, пры ўмове ажыццяўлення дзейнасці па вытворчасці прадукцыі, выкананні работ, аказанні паслуг.