Інцыдэнт на Пастаўскім льнозаводзе: пацярпеў мужчына
22 жніўня ў 09-23 выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары па вул. Заводская д.1 Пастаўскага раёна.
Па прыбыцці да месца выкліку назіралася гарэнне разліву дызельнага паліва і сухой расліннасці на тэрыторыі ААТ «Пастаўскі льнозавод» на плошчы 10 м. кв..
У выніку здарэння атрымаў апёкі мужчына, 1968 г.н., які шпіталізаваны ў бальніцу.
Узгаранне было ліквідавана выратавальнікамі. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару і абставіны ўстанаўліваюцца.