Інспекцыяй сектара нагляду і прафілактыкі Пастаўскага РАНС праведзена праверка выканання патрабаванняў заканадаўства ПГУП «МегаБудгандаль»
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:
– не абсталяваны будынкі цэхаў (вытворчых будынкаў) №1, №2, №3, №4, №5, будынак склада зборкі, склада №2, піларамы сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, п.9 «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання», зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 №7 (далей – АПБ), п.14 табліцы Ф1 БН 2.02.03-2019 «Пажарная аўтаматыка будынкаў і збудаванняў» (далей – БН 2.02.03-2019);
– не абсталяваны будынкі цэхаў (вытворчых будынкаў) №1, №2, №3, №4, №5, будынак склада зборкі, склада №2, піларамы сістэмай абвесткі людзей аб пажары, п.9 АПБ, п.18 табліцы С-1 БН 2.02.03-2019;
– не абсталяваны будынкі цэхаў (вытворчых будынкаў) №1, №2, №3, №4, №5, будынак склада зборкі, склада №2, піларамы ўнутраным супрацьпажарным водазабеспячэннем, п.9 АПБ, п.6.1.1 табліцы 7 БН 2.02.02-2019 «Супрацьпажарнае водазабеспячэнне»;
– дапускаецца складанне гаручых матэрыялаў у супрацьпажарных разрывах паміж вытворчымі будынкамі г. Паставы, вул. Касманаўтаў, 56 і г. Паставы, вул. Касманаўтаў, 57 (уладкаваны склад дроў), п.16 АПБ, п.9.2.2 БН 2.02.05.2020 «Пажарная бяспека будынкаў і збудаванняў» (далей - БН 2.02.05-2020);
– не праведзены супрацьпажарны інструктаж, не арганізавана падрыхтоўка па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму з работнікам, які выконвае агнявыя работы (уладкаваны па дагаворы падраду) п.п.4.1 п.4 АПБ;
– дапускаецца эксплуатацыя ацяпляльнага катла з дымаходам, выкананым з сэндвіч-трубы, без захавання бяспечнай адлегласці да крокваў і лачання з гаручых матэрыялаў (выканана ўшчыльную), п.9 АПБ, п.6.5.9 БН 4.02.03-19 «Ацяпленне вентыляцыя і кандыцыянаванне паветра»;
– дапускаецца ўладкаванне эвакуацыйнага выхаду з цэха №4 праз вароты без брамкі, п.9 АПБ, п.7.5.6.15 БН 2.02.05-2020;
– дапускаецца правядзенне агнявых работ на часовых месцах без афармлення нарада-допуску п.34 АПБ;
– не ўкамплектавана першаснымі сродкамі пажаратушэння месца для правядзення часовых агнявых работ, п.41 АПБ;
– не забяспечваецца камплектаванне неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння ў адпаведнасці з нормамі, якія вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях у будынку склада №4, вакуумным цэху, фарматніку (няма ў прадстаўленых дакументах), месцы для курэння (альтанка на вуліцы каля адміністрацыйнага будынка), п.53 АПБ, дадатак да Інструкцыі аб нормах аснашчэння аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння ПМНС № 82 зацверджанай Пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь 21.12.2021 № 82 (у рэдакцыі пастановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь12.12.2025 № 61).
Прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне службовымі асобамі прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «МегаБудгандаль» патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальным стаўленнем да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў, а таксама аб аслабленым кантролі з боку кіраўніцтва.