Інфармацыйны матэрыял па папярэджанні гібелі людзей на вадаёмах

Інфармацыйны матэрыял па папярэджанні гібелі людзей на вадаёмах

Інфармацыйны матэрыял па папярэджанні гібелі людзей на вадаёмах

Па аператыўнай інфармацыі АСВОД у Беларусі штогод на вадаёмах гіне вялікая колькасць людзей:

2009 – 838 чалавек, у тым ліку 74 дзіцяці,

2010 – 1313 чалавек, у тым ліку 82 дзіцяці,

2011 – 730 чалавек, у тым ліку 42 дзіцяці,

2012 – 705 чалавек, у тым ліку 51 дзіця,

2013 – 571 чалавек, у тым ліку 34 дзіцяці,

2014 – 625 чалавек, у тым ліку 36 дзяцей,

2015 – 431 чалавек, у тым ліку 31 дзіця,

2016 – 376 чалавек, у тым ліку 26 дзяцей,

2017 – 374 чалавекі, у тым ліку 25 дзяцей,

2018 – 374 чалавекі, у тым ліку 30 дзяцей,

2019 – 364 чалавекі, у тым ліку 24 дзіцяці,

2020 – 380 чалавек, у тым ліку 20 дзяцей.

Па стане на 31 мая 2021 года ў выніку закрыцця верхніх дыхальных шляхоў вадой (асфіксіі) загінула 77 чалавек, з іх 8 непаўналетніх. Выратавана 73 чалавекі, з іх 11 дзяцей.

КУПАННЕ Ў НЕЦВЯРОЗЫМ СТАНЕ

Да асноўных прычын няўдалага, а часам сумнага адпачынку можна аднесці бестурботнасць грамадзян, парушэнне правіл паводзін на вадзе. У большасці выпадкаў НЗ адбываюцца падчас распіцця спіртных напояў, пры заплыве ў нецвярозым стане, купанні ў забароненых месцах, дзе няма выратавальных станцый. Ужыванне алкаголю і адпачынак ля вады часта становяцца прычынай гібелі людзей. У мінулым годзе адкрыццё купальнага сезона не для ўсіх было ўдалым:

11 чэрвеня ў сталіцы патанула 24-гадовая дзяўчына. Інцыдэнт адбыўся днём. Дзяўчына і яшчэ двое мужчын знаходзіліся каля вадаёма на вул. Гарэцкага і распівалі спіртное. Нягледзячы на забараняльныя таблічкі на беразе, дзяўчына вырашыла пакупацца. Падплыўшы да сярэдзіны, яна стала тануць. Сябры, а таксама відавочцы, якія знаходзіліся побач, выцягнулі пацярпелую. Аднак выратаваць яе не ўдалося.

У Бярозаўскім раёне падчас купання патануў рабочы адной з будаўнічых арганізацый Брэста. Трагедыя адбылася позна ўвечары 15 чэрвеня ў вёсцы Марэвіль. Група будаўнікоў адпачывала пасля працы на беразе пажарнага вадаёма. Кампанія ўжывала спіртныя напоі. Позна ўвечары 47-гадовы мужчына захацеў пакупацца. Да берага мужчына так і не выплыў. На наступны дзень вадалазы яго дасталі з дна вадаёма.

24 чэрвеня патануў жыхар Ляхавіч падчас купання ў рацэ Ведзьма. Трагедыя адбылася ўвечары. Разам з кампаніяй 41-гадовы мужчына адпачываў на беразе, не абышлося без ужывання спіртных напояў. Затым малады чалавек вырашыў пакупацца і стаў пераплываць рэчку. Калі жонка страціла мужа з віду, яна звярнулася па дапамогу да выратавальнікаў, якія дзяжурылі на гарадскім пляжы. Выратаваць мужчыну не ўдалося. Яго цела знайшлі ля процілеглага берага ракі.

Важна!Нецвярозы чалавек не ў стане адэкватна ацэньваць сітуацыю і можа здзяйсняць учынкі, якія ніколі б не здзейсніў у цвярозым выглядзе!

Забараняецца:

- купацца ў вадаёмах у стане алкагольнага ап'янення. Алкаголь дадаткова пашырае сасуды, і пасля апускання ў халодную ваду наступае рэзкі спазм. Ва ўмовах адкрытага вадаёма гэта можа каштаваць жыцця.