Інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Не пакідайце дзяцей адных!» з 15 мая стартуе на тэрыторыі Віцебскай вобласці

Інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Не пакідайце дзяцей адных!» з 15 мая стартуе на тэрыторыі Віцебскай вобласці

Інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Не пакідайце дзяцей адных!» з 15 мая стартуе на тэрыторыі Віцебскай вобласці

Праблема дзіцячага траўматызму вельмі востра стаіць у сучасным грамадстве. Адным з найбольш дзейсных спосабаў яе вырашэння з'яўляецца прафілактыка. Ведаючы найбольш частыя прычыны і ўмовы, якія спрыяюць траўміраванню і гібелі дзяцей – прасцей прыняць меры па іх выключэнні, не варта забываць і пра тое, што ў гэтым пытанні вельмі важны асабісты прыклад бацькоў па захаванні правіл бяспекі.

Для прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы дзіцячай гібелі і траўматызму, у тым ліку на пажарах, папярэджання дзіцячага свавольства з агнём, а таксама зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі, у перыяд з 15 мая па 1 чэрвеня на тэрыторыі Пастаўскага раёна будзе праходзіць інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!».

Мерапрыемствы акцыі будуць праходзіць у месцах з масавым знаходжаннем людзей, і ўключаць у сябе працу інтэрактыўных пляцовак з конкурсамі, віктарынамі і гульнямі для ўсёй сям'і. Таксама ратавальнікі правядуць заняткі з маладымі і будучымі бацькамі ва ўстановах аховы здароўя, наведаюць шматдзетныя сем'і, дзіцячыя дамы-інтэрнаты і дамы сямейнага тыпу і дзіцячыя лагеры і санаторыі.

Паважаныя мамы і таты, бабулі і дзядулі, цёткі і дзядзькі, памятайце – у большасці выпадкаў, трагедыі можна пазбегнуць, калі выключыць бестурботнасць і самаўпэўненасць у пытаннях бяспекі сваіх дзяцей. Выхоўваючы дзіця, прывівайце яму неабходныя навыкі бяспечных паводзін з дзяцінства, станьце годным прыкладам і беражыце дзяцей!