Інфармацыя па вывучэнні ўліку меркавання грамадзян для вырашэння пытання па скасаванні сельскіх населеных пунктаў Пастаўскага раёна
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт праводзіць вывучэнне ўліку меркавання грамадзян для вырашэння пытання па скасаванні сельскіх населеных пунктаў Пастаўскага раёна
На падставе Палажэння аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 г. № 623 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь» Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт праводзіць улік меркавання грамадзян па пытанні скасавання сельскіх населеных пунктаў Пастаўскага раёна:
вёскі Мацковічы, хутара Ерынава, хутара Падсосна Камайскага сельсавета;
вёскі Алашкаўшчына Курапольскага сельсавета.
У вышэйзгаданых сельскіх населеных пунктах па месцы жыхарства ніхто не зарэгістраваны, не пражывае, жылых і іншых гаспадарчых пабудоў не маецца, зямельныя ўчасткі за грамадзянамі не лічацца і не зарэгістраваны.
У сувязі з гэтым просім жыхароў Пастаўскага раёна выказваць сваё меркаванне па скасаванні сельскіх населеных пунктаў Пастаўскага раёна.
Вывучэнне грамадскага меркавання будзе праводзіцца на працягу аднаго месяца з даты апублікавання паведамлення.
Гэтае паведамленне размешчана на сайце Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта https:
Грамадзяне, якія жадаюць выказаць сваё меркаванне па дадзеным пытанні, могуць дасылаць сваё меркаванне:
у пісьмовай форме па адрасе: Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт, пл. Леніна, д. 25, г. Паставы, Віцебская вобл., 211875, каб. 11, аддзел землеўпарадкавання; начальнік аддзела землеўпарадкавання — Іванькова Алена Вітальеўна, тэл. 8(02155) 3 1880;
у электроннай форме на адрас электроннай пошты: Т2240@nca.by.
З графічным матэрыялам па скасаванні сельскіх населеных пунктаў Пастаўскага раёна можна азнаёміцца ў аддзеле землеўпарадкавання Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г. Паставы, пл. Леніна, 25, каб. 11.
Паступіўшыя меркаванні грамадзян рэгіструюцца і разглядаюцца Пастаўскім раённым выканаўчым камітэтам.
Меркаванні грамадзян, накіраваныя з парушэннем формы і тэрмінаў, разгляду не падлягаюць.
Аддзел землеўпарадкавання Пастаўскага райвыканкама