Інфармацыя «Аб узмацненні мер па забеспячэнні грамадскай бяспекі»

У рэгіёне Блізкага Усходу тэрарызм сёння існуе ў форме квазідзяржавы, Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта. Па сутнасці, тэрарызм ператварыўся ў яшчэ адзін від зброі масавага знішчэння – знішчэння людзей, сусветнай культурнай спадчыны, будучыні цэлых рэгіёнаў. Ахвярамі тэрарыстаў сталі дзясяткі тысяч мусульман, хрысціян, езідаў, прадстаўнікоў іншых этнаканфесійных груп.

Як ні парадаксальна, але пагроза выкарыстання класічных відаў зброі масавага знішчэння найбольш вялікая менавіта ў рэгіёне Блізкага Усходу. Аднак у апошні час з'яўляецца інфармацыя аб магчымых праявах фактаў экстрэмізму на тэрыторыі Расіі, з якой мяжуе наша рэспубліка.

Як Вы ўсе ўжо ведаеце, позна ўвечары 13 лістапада 2015 года на працягу 20 хвілін у Парыжы здзейснена 6 тэрарыстычных актаў, у якіх загінула больш за 130 чалавек, больш за 350 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Асноўнымі аб'ектамі нападу сталі месцы масавага збору грамадзян, такія як: стадыён "Стад-дэ-Франс", дзе праходзіў футбольны матч паміж зборнымі Францыі і Германіі, канцэртная зала, дзе праходзіў канцэрт вядомай амерыканскай рок-групы, а таксама іншыя рэстараны і бары горада Парыжа. Адказнасць за правядзенне тэрактаў узяла на сябе ўсё тая ж групоўка ІДІЛ.

Жывучы ў сучасным грамадстве, якое пастаянна і дынамічна мяняецца, зусім няцяжка апынуцца ў месцах масавага збору людзей. Як правіла, гэта розныя акцыі, шэсці, канцэрты, выступленні зорак эстрады, клубы, вакзалы, гандлёвыя цэнтры і проста прыпынкі грамадскага транспарту. Нягледзячы на пастаянную прысутнасць у гэтых месцах супрацоўнікаў міліцыі, стабільнасць можа быць парушана ў любы момант дзеяннямі дэструктыўных сіл, якія, выкарыстоўваючы супрацьпраўныя формы і метады, спрабуюць уцягнуць добрапрыстойных грамадзян у сумніўныя авантуры з дасягненнем сваіх антыгуманных мэтаў. Таму заўсёды звяртайце ўвагу на падазроных людзей і прадметы. Выконвайце не хітрыя і разам з тым вельмі важныя правілы:

- ніколі не прымайце ад незнаёмцаў пакеты і сумкі, ніколі не падымайце забытыя рэчы: скрынкі, сумкі, мабільныя тэлефоны, кашалькі.
- звяртайце асаблівую ўвагу на з'яўленне незнаёмых асоб і пакінутыя імі падазроныя прадметы.
- будзьце вельмі ўважлівыя. Дзе б вы ні выявілі падазроны прадмет, у грамадскім транспарце, на вуліцы, ва ўстанове або ў пад'ездзе свайго дома, вашай задачай з'яўляецца толькі паведаміць аб знаходцы. Не дакранайцеся да яе. У падобнай сітуацыі дзейнічаць вельмі проста: нешта знайшлі, паведамілі, адышлі на бяспечную адлегласць. Да вас абавязкова прыйдуць на дапамогу.

Бацькам неабходна растлумачыць сваім дзецям, што любы прадмет, знойдзены на вуліцы або ў пад'ездзе, як бы прывабна ён ні выглядаў, можа ўяўляць небяспеку.

Для таго каб пазбегнуць магчымых непрыемнасцей, неабходна кіравацца элементарнымі правіламі асабістай бяспекі, быць уважлівымі да сябе і навакольных, звяртаць увагу на любыя падазроныя дробязі.

Аб усіх фактах парушэння грамадскага парадку і іншых супрацьпраўных дзеяннях неадкладна паведамляйце ў міліцыю па тэлефоне 102.

ІНСТРУКЦЫЯ
па дзеяннях персаналу пры выяўленні прадмета, падобнага на выбуховае прыстасаванне

Прыкметы, якія могуць указваць на наяўнасць выбуховага прыстасавання і іншых небяспечных прадметаў:

- прысутнасць правадоў, невялікіх антэн, ізастужкі, шпагата, вяроўкі, скотчу ў пакеце, альбо тырчачых з пакета;
- шум з выяўленых падазроных прадметаў (пакетаў, сумак і інш.). Гэта можа быць цікацце гадзінніка, пстрычкі і да т.п.
- наяўнасць на знойдзеным падазроным прадмеце элементаў сілкавання (батарэек);
- расцяжкі з дроту, вяровак, шпагата, лёскі;
- незвычайнае размяшчэнне прадмета;
- наяўнасць прадмета і (або) спецыфічны пах, неўласцівы для дадзенай мясцовасці.

Пры выяўленні прадмета, падобнага на выбуховае прыстасаванне, рабочыя і служачыя АБАВЯЗАНЫ:

1. Неадкладна паведаміць аб выяўленні падазронага прадмета ў праваахоўныя органы, МНС і хуткую дапамогу.
2. Не чапаць, не падыходзіць, не перасоўваць выяўлены падазроны прадмет. Не курыць, не карыстацца лёгкаўзгаральнымі матэрыяламі, устрымацца ад выкарыстання сродкаў радыёсувязі, у тым ліку і мабільных, паблізу дадзенага прадмета.
3. Зафіксаваць час і месца выяўлення.
4. Прыняць меры да ачаплення небяспечнай зоны, недапушчэння ў яе людзей, жывёл і транспарту.
5. Неабходна забяспечыць (дапамагчы забяспечыць) арганізаваную эвакуацыю людзей з тэрыторыі, прылеглай да небяспечнай зоны.
6. Па магчымасці забяспечыць ахову падазронага прадмета і небяспечнай зоны да прыезду супрацоўнікаў АУС. Пры ахове падазронага прадмета неабходна знаходзіцца, па магчымасці, за прадметамі, якія забяспечваюць абарону (вугал будынка, калона, тоўстае дрэва, аўтамашына і да т.п.), і весці назіранне.
7. Дачакацца прыбыцця прадстаўнікоў праваахоўных органаў, указаць месца размяшчэння падазронага прадмета, час і абставіны яго выяўлення.
8. Далей дзейнічаць па ўказанні прадстаўнікоў праваахоўных органаў.
9. Не паведамляць аб пагрозе выбуху ні