Інфармацыя аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Віцебскай вобласці і ажыццяўленні нагляднай дзейнасці па пытаннях аховы працы па выніках работы за 12 месяцаў 2025 года

Па аператыўных дадзеных Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы (Далей - упраўленне), у арганізацыях Віцебскай вобласці за 12 месяцаў 2025 года агульная колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці склала - 192, за аналагічны перыяд 2024 года - 194 выпадкі (зніжэнне – 1,03%). За справаздачны перыяд у выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў арганізацыях Віцебскай вобласці зарэгістравана 10 няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам (за аналагічны перыяд 2025 года - 5).

Рост няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам зарэгістраваны ў арганізацыях наступных тэрытарыяльных адзінак вобласці: Віцебскі, Докшыцкі, Дубровенскі, Аршанскі, Чашніцкі, Шумілінскі раёны – 1 (аналагічны перыяд 2024 - 0), г. Віцебск, Чыгуначны раён г. Віцебска – 2 (0). На ўзроўні 2024 года захавалася колькасць няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам у арганізацыях Гарадоцкага і Лепельскага раёнаў – па адным выпадку.

За 2025 год адзначаецца зніжэнне няшчасных выпадкаў вытворчага траўматызму, якія пацягнулі атрыманне траўм, што не адносяцца да цяжкіх са 122 да 108 (зніжэнне 11,5%).

Па няшчасных выпадках, якія не адносяцца да цяжкіх вытворчых траўм, рост вытворчага траўматызму за 12 месяцаў 2025 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года адзначаецца ў арганізацыях наступных раёнаў (тэрытарыяльных адзінак): у Адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска - 8 (5); Наваполацк - 7 (5); Сенненскага - 4 (2); Дубровенскага - 5(2); Пастаўскага - 5 (4); Лёзненскага, Мёрскага, Бешанковіцкага - 2(1).

За 12 месяцаў 2025 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года адзначаецца зніжэнне колькасці няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія прывялі да цяжкіх траўм у арганізацыях камунальнай формы ўласнасці з 37 да 32 выпадкаў, пры гэтым рост выпадкаў траўматызму адзначаецца ў арганізацыях харчовай прамысловасці з 2 да 4, архітэктуры і будаўніцтва з 4 да 6, лёгкай прамысловасці - 2 выпадкі (2024 - 0), адукацыя – 1(0).

Рост колькасці няшчасных выпадкаў, якія прывялі да цяжкіх траўм, адзначаецца ў наступных арганізацыях рэспубліканскай формы ўласнасці – Мінлясгаса 8 (5), Беллегпрама 3 (0), Мінэнерга 2 (1), Мінсувязі 1 (0), Мінбудархітэктуры 1 (0), Дзяржкамваенпрама 2 (0), НАН Беларусі 2 (0), Мінадукацыі 1 (0).

У 2025 годзе ў арганізацыях вобласці зарэгістравана 9 няшчасных выпадкаў з работнікамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення (2024 год – 2).

Па выніках завершаных расследаванняў з цяжкімі наступствамі (смяротныя і цяжкія траўмы) устаноўлены характэрныя прычыны няшчасных выпадкаў, якія адбыліся за 12 месяцаў 2025 года:

- парушэнне пацярпелым працоўнай і вытворчай дысцыпліны, інструкцый па ахове працы – 17,6% (аналагічны перыяд 2024 года – 20,7%);

- невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы - 16% (12,2%);

- нездавальняючая арганізацыя вытворчасці работ, у тым ліку, нездавальняючае ўтрыманне і недахопы ў арганізацыі рабочых месцаў – 5,3% (4,9%);

- парушэнне іншым работнікам патрабаванняў аховы працы – 4,6% (7,3%);

- нездавальняючы тэхнічны стан будынкаў, збудаванняў, тэрыторыі – 3,1% (1,2%);

- асабістая неасцярожнасць – 10,7% (8,5%).

За студзень-снежань 2025 года дзяржаўнымі інспектарамі працы з агульнай колькасці праведзеных 360 наглядных мерапрыемстваў праведзена: 316 маніторынгаў, 43 выбарачныя праверкі і адна пазапланавая. У ходзе дадзеных мерапрыемстваў выяўлена і прадпісана (рэкамендавана) да ліквідацыі 5994 парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы.

У арганізацыях па выніках наглядных мерапрыемстваў па ўказанні дзяржаўных інспектараў працы адхілена ад працы 450 работнікаў, якія не прайшлі інструктаж, праверку ведаў па ахове працы, не выкарыстоўваюць патрабаваныя сродкі індывідуальнай абароны, якія забяспечваюць бяспеку працы, не прайшлі медыцынскі агляд у выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўствам.

На падставе матэрыялаў дзяржінспектараў працы прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці 141 упаўнаважаная службовая асоба наймальніка, якія дапусцілі парушэнні заканадаўства аб працы і аб ахове працы. У ходзе ажыццяўлення названых прафілактычных мерапрыемстваў дзяржінспектарамі працы прыпынена работа 318 адзінак станкоў, машын, іншага абсталявання, а таксама 7 цэхаў (участкаў) і двух аб'ектаў будаўніцтва.

За студзень-снежань 2025 года па выніках наглядных мерапрыемстваў да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу прыцягнута 532 службовыя асобы на агульную суму 176,442 тыс. руб.

Усяго за 2025 год мабільнымі групамі з удзелам дзяржінспектараў працы праведзена 1270 абследаванняў арганізацый АПК, у тым ліку без ведамаснай падпарадкаванасці, а таксама будаўнічых арганізацый, у ходзе якіх выяўлена 14530 парушэнняў патрабаванняў бяспекі.

Інфармацыя аб выніках праведзеных праверак (абследаванняў, маніторынгаў) і іншых мерапрыемстваў па прафілактыцы вытворчага траўматызму з асвятленнем адпаведных характэрных парушэнняў за 12 месяцаў 2025 года аператыўна публікавалася ў СМІ (апублікавана 367 выступленняў у СМІ).

Абагульненая інфармацыя па выніках работы за 12 месяцаў 2025 года аператыўна накіроўвалася зацікаўленым, у адпаведныя гаррайвыканкамы і іншыя дзяржаўныя органы (накіравана 1032 інфармацыі), у тым ліку органы пракуратуры - 347, у прафсаюзы - 29. 

 Крыніца