Ігар Сергяенка знаёміцца з ходам будаўнічых работ на новай малочна-таварнай ферме ў ААТ "Янавіца-агра".
У рамках рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 365 «Аб развіцці малочнай галіны» ў ААТ «Янавіца-агра» вядзецца будаўніцтва новых малочнатаварных комплексаў — двух сучасных даільных залаў на 777 галоў, прафілакторыя для цялят на 200 галоў і хлява для сухастою.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка ў рамках рабочай паездкі ў Пастаўскі раён азнаёміўся з ходам будаўніцтва аб'ектаў.
Дырэктар сельгаспрадпрыемства Андрэй Купран далажыў Старшыні Палаты прадстаўнікоў аб стане спраў на будаўнічай пляцоўцы, захаванні тэрмінаў і якасці работы падраднай арганізацыі.