Ігар Сергяенка ў рамках рабочай паездкі ў Пастаўскі раён наведаў ААТ «Камайскі-агра».

Ігар Сергяенка ў рамках рабочай паездкі ў Пастаўскі раён наведаў ААТ «Камайскі-агра».

Ігар Сергяенка ў рамках рабочай паездкі ў Пастаўскі раён наведаў ААТ «Камайскі-агра».
«У маразы цялятам было цяжка, таму прынята рашэнне пабудаваць тут прафілакторый».

Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка ў рамках рабочай паездкі ў Пастаўскі раён наведаў ААТ «Камайскі-агра»

Першым пунктам стаў мехдвор прадпрыемства. Ігар Сергяенка ацаніў стан тэхнікі, умовы яе захоўвання, наяўнасць запчастак і ўкамплектаванасць кадрамі. Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама азнаёміўся з ходам будаўніцтва прафілакторыя для цялят, сродкі на ўзвядзенне якога былі выдзелены па рашэнні Прэзідэнта. 

Як далажыў дырэктар ААТ «Камайскі-агра» Віталь Ціронак, ступень гатоўнасці аб'екта дастаткова высокая. Цяляты будуць размешчаны тут ужо да канца верасня. 

Прафілакторый разлічаны на 200 галоў. Па словах дырэктара прадпрыемства, гаспадарка адчувае ў ім неабходнасць, паколькі цялят дастаткова шмат. І ў складаных умовах надвор'я, асабліва ў моцныя маразы, было цяжка размясціць увесь маладняк у належных умовах. Новы прафілакторый акажа значную дапамогу ў захаванні пагалоўя.